Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2013 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Лістапад 2013 года

30.11.2013

Юбілейнае пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук адбудзецца 3 снежня ў Кіеве

3 снежня 2013 г. у г. Кіеў (Украіна) адбудзецца юбілейнае пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), прысвечанае 20-годдзю з дня яе заснавання. У юбілейным пасяджэнні чакаецца ўдзел дэлегацый: акадэмій навук Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Украіны; арганізацый - асацыіраваных членаў МААН - Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў, Расійскага гуманітарнага навуковага фонду, Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут", Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Падрабязнасці- тут.


29.11.2013

10 гадоў таму прынята новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"

НАН Беларусі: 1928-2013 29 лістапада 2003 г. падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь №252-З " Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. №159-З " Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" было абумоўлена неабходнасцю прывядзення яго палажэнняў у адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. №7 " Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі". Новай рэдакцыяй, у прыватнасці, устанаўлівалася, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь, якая падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і падсправаздачная Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак у мэтах навуковага забеспячэння эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь, для вырашэння ўскладзеных на яе задач выконвае асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў межах паўнамоцтваў, вызначаных Законам, Статутам акадэміі навук і іншымі заканадаўчымі актамі. Законам таксама ўстанаўлівалася, што Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымаецца яе Агульным сходам i зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, г.зн. набывае статус заканадаўчага акта.


28.11.2013

Механізмы ўдасканалення навуковай сферы Беларусі

Пад такім загалоўкам у свежым нумары навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеты Беларусі "Веды" апублікавана вялікае інтэрв'ю галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі члена-карэспандэнта С.Я. Кіліна. У ім гаворка ідзе пра мэты, задачы і асноўныя палажэнни праекта Праграмы ўдасканалення навуковай сферы Рэспублікі Беларусь, распрацаванай ў мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рабочай групай, створанай распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2013 г. №252р. З поўным тэкстам інтэрв'ю можна азнаёміцца тут.


28.11.2013

Новыя тэхналагічныя запыты ад вядучага пастаўшчыка рашэнняў у сферы адкрытых інавацый

NineSigma NineSigma, on behalf of Goodyear Tire & Rubber Co., the leader in innovative tire technologies, and representing a Global Manufacturing Company, invites you to submit technology proposals to address some of their perennial needs. The final submission date for Proposal Briefs on Oriented Films to Replace Fiber Reinforced Composites and on Analysis and Modeling of Rotating Components is December 20, 2013. More information is available here and in the Requests for Proposal document online.


28.11.2013

Прынята пастанова Урада аб правядзенні ў 2014 годзе II з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь

Дом Урада 25 лістапада 2013 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1011 зацверджаны склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІI з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь, які ўзначаліў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар М.У. Мясніковіч, а таксама дадзены адпаведныя даручэнні намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання. У прыватнасці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях даручана забяспечыць рэалізацыю мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні з'езду, яго матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні; прадугледзець удзел у з'ездзе прадстаўнікоў замежных навуковых арганізацый, правядзенне ў 2014 годзе тэматычных навуковых канферэнцый, прымеркаваных да з'езду; сумесна з міністэрствамі адукацыі, інфармацыі, культуры і іншымі зацікаўленымі cформировать і прадставіць у арганізацыйны камітэт склады рабочых груп па арганізацыйнаму, рэдакцыйна-выдавецкаму, матэрыяльна-тэхнічнаму і інфармацыйнаму забеспячэнню работы з'езда, а таксама па арганізацыі культурнай праграмы для яго ўдзельнікаў.


27.11.2013

Дэлегацыя Раскосмаса наведала Нацыянальную акадэмію навук Беларусі

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 26 лістапада 2013 г. дэлегацыя Раскосмаса на чале з кіраўніком Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі Алегам Астапенка наведала Нацыянальную акадэмію навук. Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам НАН Беларусі і круглы стол "Перспектыўныя распрацоўкі НАН Беларусі ў сферы касмічнай дзейнасці", на якім былі разгледжаны магчымасці пашырэння новых напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел беларускія і расійскія спецыялісты ў галіне касмічных тэхналогій - прадстаўнікі акадэмічных арганізацый, а таксама міністэрстваў, ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў краіны. Падрабязнасці - у прэс-рэлизе.


27.11.2013

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Б.Я. Патона

Б.Я. Патон27 лістапада 2013 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага вучонага ў галіне электразваркі, спецыяльнай электраметалургіі і матэрыялазнаўства, выдатнага грамадскага дзеяча і таленавітага арганізатара навукі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, Героя Украіны, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Украіны, лаўрэата Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі Украіны, прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны з 1962 г., прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук з 1993 г., акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Акадэміі навук СССР, Расійскай акадэміі навук, замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і многіх іншых акадэмій навук, доктара тэхнічных навук, прафесара Барыса Яўгенавіча Патона. Дакументальны фільм аб дзейнасці і творчым шляху прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны "Акадэмік Барыс Патон. Праца на ўсё жыццё" можна праглядзець анлайн тут.


26.11.2013

Заўтра спаўняецца 95 гадоў з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Украіны

95 гадоў таму назад, 27 лістапада 1918 г. адбыўся ўстаноўчы Агульны сход Украінскай акадэміі навук (з 1994 г. - Нацыянальная акадэмія навук Украіны), на якім была заснаваная гэтая найстарэйшая з рэспубліканскіх акадэмій навук у СССР, а першым яе прэзідэнтам быў абраны выдатны вучоны У.І. Вярнадскі. На працягу шматгадовай гісторыі прэзідэнтамі Акадэміі абіраліся М.П. Васіленка (1921-1922), А.І. Лявіцкі (1922), У.І. Ліпскі (1922-1928), Д.К. Забалотны (1928-1929), А.А. Багамолец (1930-1946), А.У. Паладзін (1946-1962). З 1962 г. яе ўзначальвае акадэмік Б.Я. Патон. Нацыянальная акадэмія навук Украіны з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Украіны, у склад якой уваходзяць правадзейныя члены, члены-карэспандэнты і замежныя члены. Яна аб'ядноўвае ўсіх навуковых супрацоўнікаў яе устаноў і праводзіць даследаванні ў розных галінах ведаў, стварае навуковыя асновы тэхналагічнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны. У Нацыянальнай акадэміі навук Украіны 3 секцыі, 14 аддзяленняў, каля 170 інстытутаў і іншых навуковых устаноў, у якіх працуе больш за 19 тыс. навукоўцаў. Акадэмія навук карыстаецца правамі самакіравання ў вырашэнні пытанняў унутранага жыцця ў адпаведнасці са сваім Статутам, ажыццяўляе творчыя кантакты па заключаных дагаворах з акадэміямі навук, навуковымі цэнтрамі і ўніверсітэтамі больш за 50 краін свету, прадстаўляе Украіну ў каля 40 міжнародных арганізацыях.


26.11.2013

На гэтым тыдні адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 28-29 лістапада 2013 г. ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" праводзіць IV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў". У форуме прымуць удзел больш за 230 вучоных і спецыялістаў устаноў культуры, адукацыі і навукі з Беларусі, Азербайджана, Расіі, Украіны, Казахстана і Малдовы. На канферэнцыі плануецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


26.11.2013

12 снежня пройдуць спецыялізаваная выстава і рэспубліканскі семінар "Інавацыі для машынабудавання"

Як паведамляе сайт Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, 12 снежня 2013 г. у Мінску пройдзе спецыялізаваная выстава "Інавацыі для машынабудавання". На ёй будуць прадстаўлены ўзоры прадукцыі, інавацыйныя распрацоўкі і тэхналогіі, якія маюць магчымасць практычнай рэалізацыі і ўкаранення на ўнутраным і знешнім рынках. Для экспанатаў, якія па тэхнічных прычынах немагчыма даставіць на выставу, будуць выкарыстоўвацца плакаты і электронныя прэзентацыі, што дэманструюць іх у дзеянні. У той жа дзень у рамках правядзення выставы адбудзецца рэспубліканскі семінар "Інавацыі для машынабудавання". Заяўкі на ўдзел у выставе і семінары прымаюцца да 2 снежня 2013 г. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя - тут.


25.11.2013

Вучоныя Беларусі і Расіі распрацавалі абарону для касмічных караблёў і балістычных ракет

Пра гэта заявіў сёння ў ходзе відэабрыфінгу "Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў галіне прыкладной фізікі: дасягненні і перспектывы" на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве доктар фізіка-матэматычных навук У.М. Федасюк. Як паведамляе карэспандэнт БЕЛТА, распрацоўка ажыццёўлена па праграмах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі "Космас СД" і "Маніторынг СД" вучонымі гэтага акадэмічнага Навукова-практычнага цэнтра ў супрацоўніцтве з Расійскім інстытутам касмічных даследаванняў і Маскоўскім інстытутам цеплатэхнікі. Электрамагнітны экран складаецца з мноства слаёў магнітных і немагнітных матэрыялаў, пасля пакрыцця якімі вырабы становяцца неўспрымальныя да электрамагнітных перашкод. Сфера яго прымянення - абарона мікрасхем абсталявання лятальных апаратаў, у тым ліку касмічных, ад розных відаў выпраменьвання. З падрабязным аповядам аб гэтай і іншых распрацоўках навуковай арганізацыі, якая адзначыла ў гэтым месяцы сваё пяцідзесяцігоддзе, можна азнаёміцца тут.


25.11.2013

Прэзентацыя выставы "Пісьменнік, змагар, патрыёт" адбудзецца 26 лістапада

26 лістапада 2013 г. у 16.00 у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя выставы "Пісьменнік, змагар, патрыёт", прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай літаратурнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, заслужанага дзеяча культуры БССР Піліпа Сямёнавіча Пестрака (1903-1978). Падрабязнасці - тут.



25.11.2013

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудуцца IV Жэбракаўскія чытанні

А.Р.Жэбрак 26 лістапада 2013 г. ДНУ "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю "Пераўтварэнне геномаў. IV Жэбракаўскія чытанні-2013". Навуковыя чытанні арганізаваны ў памяць выдатнага вучонага-генетыка, былога Прэзідэнта АН БССР, акадэміка Антона Раманавіча Жэбрака і праводзяцца з 2007 года з запрашэннем у якасці лектараў замежных вучоных-генетыкаў для асвятлення і абмеркавання актуальных праблем і перспектыў развіцця генетычнай навукі. У рамках IV Жэбракаўскіх чытанняў адбудзецца лекцыя на тэму "Маркер-спадарожная селекцыя", з якой выступіць намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай генетыкі імя М.І. Вавілава Расійскай акадэміі навук, доктар біялагічных навук Аляксандр Міхайлавіч Кудраўцаў. Пачатак у 11.00. Іншыя падрабязнасці - тут.


24.11.2013

Аб'яўлены конкурс на лепшую першую навуковую працу сярод аспірантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Беларускі прафсаюз работнікаў НАН аб'явіў конкурс на лепшую першую навуковую працу сярод аспірантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Конкурс, прысвечаны Дню беларускай навукі, праводзіцца з мэтай выяўлення таленавітай моладзі і развіцця яе здольнасцяў у галіне навукі, тэхнікі і перадавых тэхналогій, удасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. На конкурс прымаюцца работы, выкананыя маладымі даследчыкамі як самастойна, так і ў суаўтарстве са старэйшымі калегамі, калі творчы ўклад у гэтыя працы з боку намінантаў значны. Вылучэнне работ на конкурс праводзіцца навуковымі (навукова-тэхнічнымі) саветамі арганізацый па ўзгадненні з Саветамі маладых вучоных. Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць у конкурсную камісію да 20 снежня 2013 г. З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.


22.11.2013

Апублікаваны Сусветны даклад па сацыяльных навуках за 2013 год

World Social Science Report 2013 15 лістапада 2013 г. у ходзе 37-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, якая 20 лістапада завяршыла сваю працу ў Парыжы, адбылася прэзентацыя Сусветнага даклада па сацыяльных навуках за 2013 год пад назвай "Зменлівае глабальнае навакольнае асяроддзе". Чарговае, трэцяе па ліку, выданне даклада, падрыхтаванае 150 аўтарамі з усяго свету, акцэнтуе ўвагу на ролі сацыяльных навук у разуменні, прадстаўленні і пабудове больш устойлівай будучыні для ўсіх, падкрэслівае незаменны ўклад сацыяльных навук у вырашэнне праблемы кліматычных зменаў. Сусветны даклад па сацыяльных навуках за 2013 год падрыхтаваны Міжнародным саветам па сацыяльных навуках (МССН) і апублікаваны ім сумесна з Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і ЮНЕСКА. З яго зместам можна азнаёміцца тут.


22.11.2013

За інавацыйныя падыходы да выяўлення і прафілактыкі траўмаў галаўнога мозгу ўстаноўлена ўзнагарода ў памеры да $10 млн

The National Football League, Under Armour and GE have collaborated to bring you Challenge II: Innovative Approaches For Identifying And Preventing Brain Injury. They will be awarding up to $10 Million for solutions that produce advancements in preventing, measuring and detecting brain injury, innovative brain protective materials and devices, and training methods that result in behavior modifications. This Challenge is currently accepting proposal submissions through January 30, 2014. See more here, and at the official website.


22.11.2013

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.З. Сурты (1893-1937)

І.З. Сурта 22 лістапада 2013 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння педагога, дзяржаўнага дзеяча БССР, у 1933 г. намесніка наркама асветы БССР, у 1933-1936 гг. наркома аховы здароўя БССР, у 1932-1933 гг. віцэ-прэзідэнта, у 1936-1937 гг. прэзідэнта Акадэміі навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Захаравіча Сурты.


22.11.2013

Адбылося пасяджэнне сумеснай беларуска-балівійскі рабочай групы па навуцы, тэхналогіях і адукацыі

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 21 лістапада 2013 г. у НАН Беларусі адбылося пасяджэнне сумеснай беларуска-балівійскі рабочай групы па навуцы, тэхналогіях і адукацыі з удзелам дэлегацыі Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія на чале з Хуанам Рамонам Кінтана Таборга - Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія. З беларускага боку ў пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі НАН Беларусі, ДКНТ, Белнафнахіма, міністэрстваў адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкі. Як падкрэсліў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжык, сёння Акадэмія навук гатовая прапанаваць Балівіі актыўнае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў цэлым шэрагу галін - касмічныя тэхналогіі, беспілотная авіяцыя, калійная галіна, здабыча і перапрацоўка руды, сельская гаспадарка і харчаванне. Балівійскаму боку прапанавана стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці сельскагаспадарчых машын. У сваю чаргу, балівійскія ўдзельнікі рабочай групы адзначылі, што сёння іх краіна асабліва зацікаўлена ў сумесных навуковых даследаваннях у галіне бульбаводства, паслядыпломнай адукацыі спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю, падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.


21.11.2013

Адбыўся з'езд Беларускага прафсаюза работнікаў НАН

20 лістапада 2013 г. адбыўся VI (пазачарговы) з'езд Беларускага прафсаюза работнікаў НАН, у рабоце якога прынялі ўдзел больш за сто дэлегатаў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў з'езда звярнуліся Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Козік Л.П. і кіраўнік апарата НАН Беларусі Віцязь П.А. Асноўным пытаннем у парадку дня з'езда было абранне старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў НАН. Ім стаў Вадзім Алегавіч Кіцікаў, намеснік генеральнага дырэктара па навукова-інавацыйнай рабоце рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі". Віншуем Вадзіма Алегавіча і жадаем актыўнай і плённай працы на прафсаюзнай ніве!


21.11.2013

Устаноўлены заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных патрэб на 2014 год

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2013 г. №989 устаноўлены заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных (рэспубліканскіх) патрэб на 2014 год. Заказ устаноўлены ў аб'ёме 1500000 тон лому і адходаў чорных металаў і 18960 тон лому i адходаў каляровых металаў, у тым ліку для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - адпаведна 3500 і 250 тон. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана ў двухтыднёвы тэрмін давесці да адпаведных юрыдычных асоб, у якіх у працэсе гаспадарчай дзейнасці ўтвараецца металалом, дзяржаўны заказ і забяспечыць кантроль за яго выкананнем, у тым ліку за заключэннем пастаўшчыкамі дзяржаўных кантрактаў на пастаўку металалому для дзяржаўных патрэб.


21.11.2013

Заўтра пройдзе круглы стол "Гісторыка-культурная і духоўная спадчына беларускага народа: вывучэнне, захаванне і выкарыстанне"

Мінск, Беларусь Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 22 лістапада 2013 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праводзяць круглы стол "Гісторыка-культурная і духоўная спадчына беларускага народа: вывучэнне, захаванне і выкарыстанне". У ім прымуць удзел гісторыкі, вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; спецыялісты па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама абласных выканаўчых камітэтаў краіны. Сярод праблем, якія будуць абмеркаваны, - новыя вынікі даследаванняў, фарміраванне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, удакладненне статусу асобных помнікаў археалогіі зыходзячы з матэрыялаў даследаванняў і іх навуковай вартасці, практычнае выкарыстанне вынікаў даследаванняў, супрацоўніцтва акадэмічнай навукі з органамі дзяржаўнай і мясцовай улады, формы ўкаранення навейшых навуковых адкрыццяў у вучэбны працэс, станаўленне і развіццё рэгіянальнага і міжнароднага турызму. Удзельнікі круглага стала змогуць азнаеміцца з археалагічнай выставай, навейшымі выданнямі навукоўцаў, выставай ікон. Запланавана таксама наведванне Археалагічнай навукова-музейнай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.


21.11.2013

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.Я. Мацапуры (1908-1971)

21 лістапада 2013 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, лаўрэата Ленінскай прэміі і дзвюх Дзяржаўных прэмій СССР, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, у 1947-1950 гг. акадэміка-сакратара АН БССР, адначасова ў 1947-1957 гг. дырэктара Інстытута механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР, у 1957-1961 гг. віцэ-прэзідэнта, акадэміка-сакратара Аддзялення механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1961-1965 гг. дырэктара Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, УАСГНІЛ, Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, доктара тэхнічных навук, прафесара Міхаіла Яфрэмавіча Мацапуры.


20.11.2013

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе міжнародны круглы стол, прымеркаваны да Сусветнага дня філасофіі

Институт философии НАН Беларуси 20 лістапада 2013 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць міжнародны круглы стол "Уладзіслаў Стшэміньскі: унізм ў філасофіі, эстэтыцы і мастацтве". Мерапрыемства арганізавана пры ўдзеле Польскага інстытута ў г. Мінску, прымеркавана да Сусветнага дня філасофіі 2013 года, які заўтра будзе адзначацца сусветнай супольнасцю ў адзінаццаты раз, і да 120-годдзя з дня нараджэння ураджэнца Мінска, выдатнага польскага мастака, філосафа, тэарэтыка мастацтва Уладзіслава Стшэміньскага (1893-1952). Мэта круглага стала - актывізаваць узаемадзеянне навуковай супольнасці Беларусі і Польшчы па вывучэнні тэарэтычнай спадчыны У.Стшэміньскага, яго ўнёску ў тэорыю пазнання, у традыцыю эстэтыкі канструктывізму як у агульнаеўрапейскім, так і рэгіянальным вымярэнні. Час правядзення: 15.00-17.00.


20.11.2013

Прызнана страціўшай сілу пастанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 17 снежня 2004 г. №4

Пастановай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 24 кастрычніка 2013 г. №3, якая ўступіла ў сілу, прызнана страціўшай сілу пастанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 17 снежня 2004 г. №4 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу на вылучэнне кандыдатур для ўстанаўлення персанальных надбавак за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі спецыялістам і кіраўнікам арганізацый навукі, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі".


20.11.2013

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Я.М. Лабанава (1913-1976)

20 лістапада 2013 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння фізіка, у 1969-1976 гг. загадчыка лабараторыі актывацыйнага аналізу Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР, адначасова ў 1969-1974 гг. прафесара кафедры эксперыментальнай і тэарэтычнай фізікі Мінскага педагагічнага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Яўгена Міхайлавіча Лабанава.


19.11.2013

Адбылася сустрэча кіраўнікоў Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Расійская акадэмія навук Як паведамляе сайт Расійскай акадэміі навук, 14 лістапада 2013 г. у Прэзідыуме Расійскай акадэміі навук адбылася сустрэча прэзідэнта Расійскай акадэміі навук акадэміка У.Я. Фортова са Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмікам У.Р. Гусаковым. З расійскага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел намеснік прэзідэнта РАН доктар эканамічных навук У.В. Іваноў і начальнік Упраўлення знешніх сувязяў РАН С.С. Маркіянаў; з беларускага боку - сустаршыня Міжакадэмічнага савета, кіраўнік апарата НАН Беларусі акадэмік П.А. Віцязь і саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі П.І. Клімук. Бакі абмеркавалі пытанні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў рамках сумесных праектаў.


19.11.2013

Зацверджаны пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук на 2014 год

Канферэнцыі Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 18 лістапада 2013 г. №436 зацверджаны Пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, плануемых да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2014 годзе, які налічвае 69 мерапрыемстваў і ў бліжэйшы час будзе размешчаны на гэтым сайце.


19.11.2013

Аляксей Дайнека: Праекты прагнозу развіцця і бюджэту Беларусі на 2014 год улічваюць тэндэнцыі сусветнай эканомікі

Мінск, Беларусь Унесены на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пакет праектаў важнейшых дакументаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2014 год улічвае прагнозныя тэндэнцыі развіцця сусветнай эканомікі, адрозніваецца дэталёвай прапрацоўкай асноўных колькасных параметраў і закладвае напрамкі збалансаванага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар Аляксей Яўгенавіч Дайнека. Аналізуючы праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год, ён падкрэсліў, што дакумент змяшчае ўзважаны падыход, нацэлены на забеспячэнне фінансавай збалансаванасці. Бюджэт запланаваны на бездэфіцытнай аснове, што асабліва важна ва ўмовах адсутнасці рэальных крыніц фінансавання дэфіцыту. Разам з тым, у праекце закона выдаткі на фінансаванне навуковай і навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці ў частцы рэалізацыі інавацыйных праектаў, арганізацыі дзейнасці і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры запланаваны некалькі ніжэй за ўзровень 2013 года. Больш падрабязна з меркаваннем акадэмічнага вучонага можна азнаёміцца тут.


18.11.2013

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння акадэміка Я.Ю. Лёсіка (1883-1940)

18 лістапада 2013 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння мовазнаўцы, пісьменніка і палітычнага дзеяча, у 1917-1918 гг. рэдактара газеты "Вольная Беларусь", у 1920 г. - газеты "Беларусь", у 1918 г. члена Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, з 1921 выкладчыка Беларускага дзяржаўнага універсітэта, з 1922 сябра Інстытута беларускай культуры, з 1927 г. дырэктара Інстытута навуковай мовы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Язэпа Юр'евіча Лёсіка.


18.11.2013

Заўтра адкрываецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Моладзь у навуцы-2013"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 19-22 лістапада 2013 г. Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Моладзь у навуцы-2013". Міжнародная канферэнцыя ўключана ў пералік мерапрыемстваў, што праводзяцца ў рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў, і з'яўляецца найважнейшым моладзевым навуковым форумам гэтага года. У Мінск прыедуць больш за 300 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў з усёй Беларусі, а таксама больш за 50 маладых даследчыкаў з Расіі, Украіны, іншых краін СНД і Балтыі. Праца канферэнцыі будзе арганізавана па шырокаму колу праблем, прычым акцэнт будзе зроблены на прыкладных праектах і канкрэтных распрацоўках. 21 лістапада адбудзецца Круглы стол "Моладзь у навуцы: сучаснасць і перспектывы".


18.11.2013

Зацверджаны пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2013 г. №964 зацверджаны і ўступіў у сілу пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або ) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбы. У іх лік увайшлі 5 арганізацый, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы" , навукова-вытворчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці", рэспубліканскае даччынае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Конус", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству" і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова -практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі".


17.11.2013

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Ю.А. Альдэкопа (1918-1992)

17 лістапада 2013 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага ў галіне арганічнай хіміі, з 1956 г. загадчыка лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР, адначасова ў 1956-1958 гг. дацэнта, у 1959-1970 гг. прафесара Беларускага дзяржаўнага універсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Юрыя Артуравіча Альдэкопа.


16.11.2013

Беларуская навуковая дыяспара: крок насустрач

Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы выдадзена брашура "Беларуская навуковая дыяспара: крок насустрач". Публікацыя з'яўляецца адным з вынікаў выкананага ў 2011-2012 гг . праекта "Аналіз магчымасцяў і распрацоўка комплексу мер і механізмаў для развіцця міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва з удзелам навуковых работнікаў - выхадцаў з Беларусі, якія працуюць за мяжой". Выданне прысвечана магчымасцям супрацоўніцтва з беларускай навуковай дыяспарай, змяшчае ідэі аб тым, як гэта супрацоўніцтва магло б развівацца ў будучыні, заснаваныя на замежным вопыце і асобных удалых прыкладах ўзаемадзеяння з дыяспарай, якія ўжо маюцца ў Беларусі. Падрабязнасці - тут.


15.11.2013

Тэхналагічныя запыты ад вядучага пастаўшчыка рашэнняў у сферы адкрытых інавацый

NineSigma NineSigma, on behalf of Archer Daniels Midland Company, Goodyear Tire & Rubber Company, and a global suppliers of performance coatings, performance materials, multiple protective product lines invites you to submit technology proposals to address some of their perennial needs. The final submission date for Proposal Briefs is from December 6, 2013 to December 11, 2013. More information is available here and in the Requests for Proposal document online.


15.11.2013

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Р. Цыганова

15 лістапада 2013 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне хіміі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1984 г. загадчыка кафедры, з 1993 г. першага прарэктара, з 1995 г. рэктара Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у 2008-2012 гг. намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2012 г. прарэктара па вучэбнай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежнага члена Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Аляксандра Рымавіча Цыганова.


14.11.2013

Вучоныя акадэмічнага Інстытута энергетыкі распрацавалі арыгінальную сістэму кіравання працай газаразрадных свяцільнкаў

Газета Республика Аб гэтай распрацоўцы распавядаецца ў рубрыцы "Эканомія і беражлівасць" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка". Спецыялісты вам даходліва растлумачаць, што газаразрадныя лямпы высокага ціску, якія пераважна асвятляюць вуліцы нашых гарадоў, не могуць працаваць так, каб у пачатку ночы, калі рух у горадзе заціхае, іх можна было б перавесці ў больш эканомны рэжым, а пад раніцу, калі на вуліцах зноў з'яўляюцца людзі, зноў павялічыць асветленасць. Лямпы хутка выходзяць з ладу разам з іншым абсталяваннем свяцільні. Але як раз з гэтым сцвярджэннем вучоныя Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вырашылі паспрачацца. Яны распрацавалі арыгінальную сістэму кіравання працай такіх свяцільнікаў, якая дазваляе рэгуляваць яркасць асвятлення ў вельмі шырокім дыяпазоне, у тым ліку аўтаматычна - па праграме, закладзенай у блок кіравання. Падрабязнасці - тут.


14.11.2013

На наступным тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ХII Міжнародная канферэнцыя РІНТІ-2013

РИНТИ-2013 20 лістапада 2013 г. у Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ХII Міжнародная канферэнцыя "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2013)". На канферэнцыю прадстаўлены 10 пленарных і 62 секцыйных дакладаў, у якіх будуць разгледжаны пытанні навукова-метадычнага, інфармацыйнага і тэхналагічнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі, стварэння аўтаматызаваных сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі, карпаратыўных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм і тэхналогій, а таксама фарміравання навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі, развіцця сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь. З праграмай і іншымі матэрыяламі канферэнцыі можна азнаёміцца тут.


14.11.2013

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Безбародава (1898-1983)

14 лістапада 2013 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага ў галіне фізічнай хіміі і тэхналогіі сілікатаў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1935-1941 і 1945-1961 гг. прафесара, загадчыка кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1950-1961 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Міхаіла Аляксеевіча Безбародава.


13.11.2013

Здабытак рэспублік. Акадэмічная навука пацвярджае сваю канкурэнтаздольнасць

Б.Я. Патон У верасні 2013 года споўнілася 20 гадоў Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) - няўрадавай самакіруемай арганізацыі, якая аб'ядноўвае акадэміі навук усіх краін СНД, В'етнама і Грузіі. У яе дзейнасці прымае ўдзел таксама шэраг вядомых у свеце арганізацый, якія адыгрываюць важную ролю ў развіцці фундаментальных даследаванняў. Ініцыятарам заснавання міжнароднай асацыяцыі быў прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, сапраўдны член Расійскай акадэміі навук, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых акадэмій навук, акадэмік Барыс Яўгенавіч Патон, які ўзначальвае МААН з пачатку яе дзейнасці. У свежым нумары штотыднёвай газеты навуковай супольнасці "Поиск" пад загалоўкам "Здабытак рэспублік. Акадэмічная навука пацвярджае сваю канкурэнтаздольнасць" апублікавана вялікае інтэрв'ю акадэміка Патона, прысвечанае мэтам стварэння Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, яе дасягненням за мінулыя два дзесяцігоддзі і планам на будучыню. З тэкстам інтэрв'ю можна азнаёміцца тут.


12.11.2013

Стартаваў Міжнародны тыдзень навукі і міру

У снежні 1988 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якой абвяшчаецца Міжнародны тыдзень навукі і міру, што праводзіцца штогод на працягу тыдня, на які прыпадае 11 лістапада. Гэта наступная дата пасля Сусветнага дня навукі за мір і развіццё, які адзначаецца 10 лістапада. Генеральная Асамблея настойліва заклікала дзяржавы-члены і міжурадавыя і няўрадавыя арганізацыі заахвочваць правядзенне на працягу гэтага Тыдня ўніверсітэтамі і іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, навуковымі акадэміямі і інстытутамі, а таксама прафесійнымі асацыяцыямі і асобнымі прадстаўнікамі навуковых колаў лекцый, семінараў, спецыяльных дыскусій і іншых мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць вывучэнню і распаўсюджванню інфармацыі аб сувязі паміж навукова-тэхнічным прагрэсам і падтрыманнем міру і бяспекі. Пасланне Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна ў сувязі з правядзеннем 11-17 лістапада 2013 г. чарговага Міжнароднага тыдня навукі і міру, апублікавана тут.


12.11.2013

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук узнагародзіла лепшыя навукова-выдавецкія праекты 2013 года

6-8 лістапада 2013 г. у Маскве адбылася VII Сесія Савета па кнігавыданню пры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), у рамках якой былі падведзены вынікі чарговага Міжнароднага конкурсу на лепшы навукова-выдавецкі праект "Навуковая кніга".

Па выніках конкурсу "Навуковая кніга-2013" Выдавецкі дом "Беларуская навука" удастоены трох дыпломаў. Дыплом лаўрэата ў намінацыі "Гран-пры" уручаны за падрыхтоўку і выпуск кнігі "Хто жыве ў Беларусі", дыплом лаўрэата ў намінацыі "Грамадскія навукі" - за падрыхтоўку і выпуск кнігі "Полацк", у намінацыі "Навука пра кнігу" - за падрыхтоўку і выпуск кнігі "Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі" (за працу над гэтым выданнем таксама адзначаны супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі). Усе выданні падрыхтаваны да друку супрацоўнікамі НАН Беларусі. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


12.11.2013

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.П. Паруснікава (1893-1968)

12 лістапада 2013 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння вядомага архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1941-1944 гг. старшага навуковага супрацоўніка Акадэміі архітэктуры СССР, у 1944-1948 гг. кіраўніка архітэктурна-праектных майстэрняў Камітэта па справах архітэктуры СССР, з 1948 г. прафесара Маскоўскага архітэктурнага інстытута, сапраўднага члена Акадэміі архітэктуры СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара Міхаіла Паўлавіча Паруснікава.


10.11.2013

Міжнародная навуковая канферэнцыя па праблемах выкарыстання інтэлектуальнага капіталу Еўразійскага саюза пройдзе 14-15 лістапада

Інстытут філасофіі НАН Беларусі 14-15 лістапада 2013 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю "Інтэлектуальны капітал Еўразійскага саюза: праблемы эфектыўнага кіравання і выкарыстання ў грамадстве, заснаваным на ведах". Канферэнцыя праводзіцца ў кантэксце святкавання Сусветнага дня філасофіі (14 лістапада 2013 г.) пад эгідай Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


08.11.2013

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння акадэміка Я.М. Паушкіна (1913-1996)

8 лістапада 2013 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вядомага хіміка-арганіка, з 1960 г. загадчыка кафедры Маскоўскага інстытута нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І.М. Губкіна, у 1970-1974 гг. загадчыка аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, адначасова загадчыка кафедры Беларускага тэхналагічнага інствтута, з 1976 г. старшага навуковага супрацоўніка-кансультанта ў Інстытуце гаручых выкапняў (Масква), акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Яраслава Міхайлавіча Паушкіна.


08.11.2013

Прыняты меры па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. №425

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2013 г. №951 зацверджаны і ўступілі ў сілу форма заяўкі на прадастаўленне гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры і Палажэнне аб парадку вяртання ў рэспубліканскі бюджэт сродкаў, выплачаных атрымальніку гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры.


08.11.2013

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.Ю. Ластоўскага (1883-1938)

8 лістапада 2013 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, этнографа, пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча, з 1927 г. дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея, у 1929 г. неадменнага сакратара Беларускай акадэміі навук, загадчыка кафедры этнаграфіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вацлава Юстынавіча Ластоўскага.


07.11.2013

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.Я. Бармотава

7 лістапада 2013 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне генетыкі, цытагенетыкі і селекцыі раслін, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1963 г. вучонага сакратара, намесніка дырэктара, загадчыка лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР, у 1977-1980 гг. рэктара Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1980-1997 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1997 г. галоўнаго навуковага супрацоўніка гэтага інстытута Усевалада Яўстаф'евіча Бармотава.


06.11.2013

Развіваць зялёную архітэктуру дапамагае навука

Газета Республика З такім падзагалоўкам у рубрыцы "Інавацыі" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" распавядаецца аб навукова абгрунтаваных рэкамендацыях вучоных Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія выдаткавалі амаль паўтара дзясятка гадоў на эксперыменты і знайшлі ўсё-ткі аптымальныя параметры тэхналогіі вырошчвання ва ўмовах нашай краіны больш за 100 садовых формаў іглічных раслін, з якіх большасць - новыя для зялёнага будаўніцтва Беларусі. Самае галоўнае, што змяшчаецца ў рэкамендацыях, - гэта тэрміны чаранкавання ва ўмовах Беларусі, вызначаныя для кожнай з выпрабаваных садовых формаў іглічных відаў. Падрабязнасці - тут.


06.11.2013

На наступным тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук пройдзе семінар па сучасных генетычных тэхналогіях у рэпрадуктыўнай медыцыне

12 лістапада 2013 г. ДНУ "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" праводзіць навукова-практычны семінар "Сучасныя генетычныя тэхналогіі ў рэпрадуктыўнай медыцыне". Семінар арганізаваны сумесна з ДУА "Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі" і прызначаны для ўрачоў - спецыялістаў у галіне рэпрадуктыўнай медыцыны. На семінары будуць асветлены наступныя пытанні: малекулярна-генетычныя метады ў рэпрадуктыўнай медыцыне; вызначэнне генетычнай рызыкі невыношвання цяжарнасці; прэнатальная дыягностыка ў Беларусі; новае ў генетыцы гестозаў. У якасці дакладчыкаў выступяць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра геномных біятэхналогій, РНПЦ "Маці і дзіця", МПУП "Цэнтр рэпрадуктыўнай медыцыны", ДУ "Навукова-даследчы інстытут акушэрства і гінекалогіі імя Дз.А. Ота РАМН" (Санкт-Пецярбург, Расія). З праграмай семінара можна азнаёміцца тут.


04.11.2013

Заўтра беларускія палярнікі адпраўляюцца ў чарговую экспедыцыю

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 5 лістапада 2013 г. у шлях адпраўляюцца ўдзельнікі 6-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, якая ў складзе 59-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі будзе працаваць з 14 снежня 2013 г. па 14 красавіка 2014 г. Сёння адбылася сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Як падкрэсліў, звяртаючыся да палярнікаў, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў, "для Акадэміі навук адпраўка шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыі - вялікая і важная падзея. Гэта - пацвярджэнне таго, што Беларусь з'яўляецца краінай, якая праводзіць поўнамаштабныя ўнікальныя даследаванні, што маюць вялікае міжнароднае значэнне". Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


04.11.2013

Выйшаў з друку настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2014"

Выдавецкі дом "Беларуская навука" выдаў настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2014". Даведачнае выданне змяшчае звесткі аб важнейшых датах у гісторыі НАН Беларусі: заснаванне аддзяленняў, стварэнне і пераўтварэнне інстытутаў, абранне акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, узнагароджанне Акадэміі навук і яе арганізацый дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысуджэнне дзяржаўных прэмій супрацоўнікам НАН Беларусі, рэгістрацыя навуковых адкрыццяў, праца сесій Агульнага сходу НАН Беларусі, устанаўленне міжнародных кантактаў, юбілейныя даты акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, членаў Прэзідыума НАН Беларусі і інш. Каляндар можна набыць у кнігарні "Акадэмічная кніга".


03.11.2013

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе семінар-трэнінг па павышэнню эфектыўнасці ўдзелу ў выставах і кірмашах

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі запрашае прыняць удзел у семінары-трэнінгу "Павышэнне эфектыўнасці ўдзелу ў выставах (кірмашах) у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой", які адбудзецца 27 лістапада 2013 г. на базе дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі". Падчас семінара будзе праведзена навучанне спецыялістаў арганізацый і прадпрыемстваў эфектыўным тэхналогіям выкарыстання выставачных магчымасцяў для прасоўвання прадукцыі і тавараў на рынкі, а таксама павелічэння продажаў. Веды, атрыманыя на семінары, дадуць магчымасць выкарыстоўваць рэсурсы і камерцыйны патэнцыял выстаў з максімальнай выгадай. З інфармацыйным паведамленнем і дакументамі па ўдзелу у семінары можна азнаёміцца тут.


02.11.2013

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.І. Сіраты (1913-2006)

2 лістапада 2013 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вядомага фізіка, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, з 1957 г. загадчыка Аддзела фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, у 1963-1974 гг. дырэктара Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, адначасова ў 1967-1975 гг. загадчыка лабараторыі гэтага інстытута, у 1957-1961 гг. загадчыка кафедры фізікі цвёрдага цела Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1967-1975 гг. загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі Мінскага педагагічнага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Мікалая Мікалаевіча Сіраты.


02.11.2013

Зацверджана новая форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці аб відах эканамічнай дзейнасці арганізацыі

Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2013 г. №234 зацверджаны форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 4-у "Справаздача аб відах эканамічнай дзейнасці арганізацыі" квартальнай перыядычнасці і ўказанні па яе запаўненні, якія ўведзены ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за студзень-снежань 2013 года.


01.11.2013

Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.І. Замоціна (1873-1942)

1 лістапада 2013 г. спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўца, з 1922 г. прафесара Беларускага дзяржаўнага універсітэта, з 1931 г. прафесара Мінскага педагагічнага інстытута, у 1931-1933 гг. дырэктара Інстытута літаратуры Беларускай акадэміі навук, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР, доктара філалагічных навук Івана Іванавіча Замоціна.


01.11.2013

Сёння спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння акадэміка Ф.А. Гаўсмана (1868-1944)

1 лістапада 2013 г. спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння тэрапеўта, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1924-1941 гг. прафесара і загадчыка клінікай шпітальнай тэрапіі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (з 1930 г. Мінскага медыцынскага інстытута), у 1936-1941 гг. загадчыка Медыцынскім кабінетам Акадэміі навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцыны, прафесара Фёдара Аскаравіча Гаўсмана.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Лістапад 2013 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай