Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2013 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Верасень 2013 года

30.09.2013

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.Р. Блоха (1888-1958)

30 верасня 2013 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне тарфяной прамысловасці, у 1931-1958 гг. прафесара, загадчыка кафедры, намесніка дырэктара Маскоўскага тарфянога інстытута, адначасова ў 1932-1941 гг. загадчыка кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1940-41 і 1944-1955 гг. навуковага супрацоўніка Інстытута торфа Акадэміі навук БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара Ісідара Рыгоравіча Блоха.


27.09.2013

На наступным тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе XVI міжнародная канферэнцыя па градзірнях і паветраных цеплаабменніках

16th IAHR Cooling Tower and Air-cooled Heat Exchanger Conference Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 30 верасня - 2 кастрычніка 2013 г. Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць XVI міжнародную навуковую канферэнцыю па градзірнях і паветраных цеплаабменніках. У выніку шматгадовых тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў у гэтым акадэмічным інстытуце распрацаваны цэлы комплекс тэхнічных рашэнняў па павышэнню эфектыўнасці работы розных тыпаў градзірань, што выкарыстоўваюцца на ЦЭЦ і ў прамысловасці, якія атрымалі шырокае прызнанне міжнароднай навуковай грамадскасці. Дзякуючы гэтаму менавіта Мінск стаў месцам правядзення чарговага буйнога міжнароднага форуму па градзірнях і цеплаабменных апаратах, які з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва, абмену навукова-вытворчым вопытам паміж акадэмічнымі даследнікамі, распрацоўшчыкамі і вытворцамі градзірань, экспертамі ў галіне прамысловасці і энергетыкі. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел спецыялісты з 18 краін свету. Іншыя падрабязнасці - на сайце канферэнцыі.


27.09.2013

Тэхналагічны запыт на распрацоўку прэпаратаў для лячэння нейрапатычнага болю

NineSigma NineSigma, representing Asahi Kasei Pharma Corporation, seeks seeds for developing drugs to treat neuropathic pain (new drug candidates, new target molecules or new evaluation technologies). The final submission date for Proposal Briefs is Monday, October 31, 2013. More information is available here and in the Request for Proposal document online.


26.09.2013

Лёс унікальнай распрацоўкі хвалюе толькі навукоўцаў

Газета Республика З такім падзагалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, азагалоўлены "Мікраэлектроніка: "экстрым" не прапаноўваць?" У ім распавядаецца аб тэхналогіі і эксперыментальным абсталяванні, створаных вучонымі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству, што забяспечваюць практычна поўную ліквідацыю няроўнасцяў пры паліроўцы паверхняў элементаў оптыкі і мікраэлектронікі. Якасць апрацоўкі кантралюецца з дапамогай атамна-сілавога мікраскопа, і ў выніку вышыня мікраняроўнасцяў можа скласці знікаюча малую велічыню - менш аднаго нанаметра. Да рэалізацыі гэтай унікальнай распрацоўкі айчынная прамысловасць не была гатовая. Але прапанова аб творчым супрацоўніцтве паступіла ад калег з Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А.Ф. Іофе Расійскай акадэміі навук (Санкт-Пецярбург). Праўда, і расіянам у фінансаванні праекта было адмоўлена ... Падрабязнасці - тут.


26.09.2013

На наступным тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдуць Ракіцкія чытанні-2013

Конференции 2-4 кастрычніка 2013 г. ДНУ "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю "Актуальныя праблемы генетыкі і біятэхналогіі", прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння акадэміка П.Ф. Ракіцкаіга (Ракіцкія чытанні-2013). Мерапрыемства арганізавана ў памяць выдатнага вучонага-генетыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, Прэзідэнта Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў імя М.І. Вавілава акадэміка Пятра Фаміча Ракіцкага. Мэта канферэнцыі - правядзенне навуковых чытанняў для асвятлення і абмеркавання актуальных праблем і перспектыў развіцця генетычнай навукі з запрашэннем у якасці лектараў вядомых навукоўцаў-генетыкаў - вучняў і паслядоўнікаў акадэміка П.Ф.Ракіцкага. У рабоце міжнароднай навуковай канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі навуковых і навучальных устаноў біялагічнай і сельскагаспадарчага профіляў. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.


26.09.2008

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.Ф. Мядзведзева

26 верасня 2013 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вучонага-эканаміста, з 1967 г. дырэктара НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планіравання пры Дзяржплане БССР, у 1973-1993 гг. дырэктара БелНДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 1998 г. кіраўніка аддзела, Цэнтра сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін, загадчыка сектара Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Віталія Фядосавіча Мядзведзева.


26.09.2013

Сёння спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.Ф. Альдэнбурга (1863-1934)

26 верасня 2013 г. спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння вядомага ўсходазнаўцы, аднаго з заснавальнікаў рускай індалагічнай школы, у 1904-1929 гг. неадменнага сакратара Пецярбургскай акадэміі навук, Расійскай акадэміі навук і Акадэміі навук СССР, у 1930-1934 гг. дырэктара Інстытута ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР, акадэміка Петербургской акадэміі навук, акадэміка Акадэміі навук СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргея Фёдаравіча Альдэнбурга.


25.09.2013

Ва Урадзе разгледжаны перспектыўныя распрацоўкі Нацыянальнай акадэміі навук і прапановы па іх укараненню

Дом Урада Як паведамляе сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 17 па 19 верасня 2013 г. ва Урадзе пад старшынствам Першага намесніка Прэм'ер-міністра У.І. Сямашкі разгледжаны каля 270 перспектыўных распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прапановы органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама па іх укараненню ў канкрэтных арганізацыях. У абмеркаваннях прынялі ўдзел намеснікі кіраўнікоў каля 30 зацікаўленых дзяржорганаў і арганізацый, што курыруюць пытанні навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Асаблівая ўвага была нададзена распрацоўкам, якія завяршаюцца ў 2013 годзе. Дадзеная серыя разглядаў працягнула традыцыю, распачатую ў 2012 годзе ў рамках аналагічных мерапрыемстваў, праведзеных ва Урадзе сумесна з НАН Беларусі. Жывое абмеркаванне актуальных распрацовак акадэмічнай навукі і пытанняў "укараняльніцкай гатоўнасці" галіновых спажыўцоў адбылося ў рэчышчы задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы 5 жніўня 2013 г. па ўдасканаленні навуковай сферы. Іншыя падрабязнасці - тут.


25.09.2013

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Р.І. Таранухі

25 верасня 2013 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння селекцыянера і насеннявода, заслужанага дзеяча навуки БССР, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 1976 г. загадчыка кафедры, прафесара Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Рыгора Іванавіча Таранухі.


25.09.2013

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.Ф. Карлоўскага (1933-2010)

25 верасня 2013 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне меліярацыі і аховы зямель, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР, з 1969 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з 1977 г. дырэктара Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, у 1987-1997 гг. генеральнага дырэктара НВА "БелНДІМіВГ", з 1997 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта УАСГНІЛ, замежнага члена Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, доктара тэхнічных навук, прафесара Уладзіслава Філіпавіча Карлоўскага.


24.09.2013

Прыём заявак на Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2013 года прадоўжаны

ДКНТ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь падоўжыў да 1 лістапада 2013 г. прыём заявачных матэрыялаў на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Рашэнне прынята Саветам конкурсу ў сувязі з вялікай колькасцю зваротаў аб падаўжэнні прыёму заявак ад вышэйшых навучальных устаноў і навуковых арганізацый. Конкурс праводзіцца па намінацыях "Лепшы інавацыйны праект" і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Іншыя падрабязнасці - тут.


24.09.2013

Акадэмік М.А. Барысевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада За шматгадовую плённую працу, вялікі асабiсты ўклад у арганізацыю савецкай і беларускай навукі, развіццё Акадэміі навук БССР і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, значныя вынікі навукова-тэхнічных распрацовак у галіне спектраскапіі, оптыкі і лазернай тэхнікі, актыўную дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі акадэмік Барысевіч Мікалай Аляксандравіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2013 г. №827.


24.09.2013

Доктар навук аб'явіў бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць рэформы Расійскай акадэміі навук

Расійская акадэмія навук Як паведаміў інфармацыйна-аналітычны партал Полит.ру, у знак пратэсту супраць прыняцця Дзярждумай законапраекта аб рэформе Расійскай акадэміі навук старшы навуковы супрацоўнік Інстытута геалогіі рудных радовішчаў, петраграфіі, мінералогіі і геахіміі Расійскай акадэміі навук доктар геолага-мінералагічных навук Б.І. Гангальскі аб'явіў бестэрміновую галадоўку з 17 верасня 2013 г. "У гэтай сітуацыі мяне абурае ня столькі закон, а хамскае стаўленне да навукоўцаў, - адзначыў вучоны-геолаг. - Я лічу, што такі нізкі ўзровень дыскусіі паміж уладай і грамадствам непрымальны, паколькі абавязкова прывядзе да поўнай ліквідацыі айчыннай навукі". Падрабязнасці - на партале Полит.ру, а таксама на афіцыйным сайце Расійскай акадэміі навук.


23.09.2013

У Мінску стартаваў VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД

23-26 верасня 2013 г. у Мінску адбудзецца VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД, які пройдзе пад дэвізам: "2013 - Год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў дзяржавах - удзельніцах СНД". Урачыстае адкрыццё форуму пройдзе 24 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел дэлегацыі з 10 дзяржаў Садружнасці. Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 24 верасня 2013 г. у рамках правядзення VIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне дзвюх тэматычных секцый: "Дыялог культур і гуманітарнае супрацоўніцтва краін СНД: гістарычны вопыт, інтэграцыйныя рашэнні" і "Біялагічная і ландшафтная разнастайнасць: сучасны стан, ахова і рацыянальнае выкарыстанне".


23.09.2013

Акадэмік М.А. Барысевіч: Я заўсёды лічыў за шчасце займацца навукай

Пад такім загалоўкам у Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку кніга, у якой асвятляецца жыццёвы і творчы шлях выдатнага вучонага-фізіка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, буйнога арганізатара навукі акадэміка Мікалая Аляксандравіча Барысевіча. У выданні прадстаўлены яго арыгінальныя працы, архіўныя дакументы і іншыя матэрыялы, якія раскрываюць шматгранную дзейнасць грамадзяніна і навукоўца. Са зместам кнігі можна азнаёміцца тут. Набыць кнігу можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


22.09.2013

Вядучы пастаўшчык рашэнняў у сферы адкрытых інавацый шукае экспертаў па высакахуткасным абсталяванні для харчовай прамысловасці

NineSigma NineSigma, on behalf of a client, is seeking Subject Matter Experts to participate in a workshop and potential subsequent compensated consulting activities involving technologies, designs and capabilities related to high speed processing equipment in the food and beverage industry. Ideal candidates will have specific knowledge, demonstrated expertise, existing products, and/or ongoing research that can provide strategic insights and validation of new equipment design related to food and beverage processing. All applications must be received no later than Monday, September 30th, 2013. More information is available here.


22.09.2013

Адбылося пасяджэнне беларуска-азербайджанскай рабочай групы ў сферы навукі і інавацый

19-21 верасня 2013 г. у Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана адбылося другое пасяджэнне Рабочай групы для перспектыўнага развіцця беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва і забеспячэння вытворчасці новых тавараў на сумесна ствараемых магутнасцях. Падчас пасяджэння быў абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных праектаў па трох комплексных напрамках: рэалізацыя сумесных навуковых даследаванняў; рэалізацыя сумесных інавацыйных праектаў у інтарэсах эканомікі Азербайджанскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь; арганізацыя сумесных вытворчасцей інавацыйнай прадукцыі. Бакі надалі асаблівую ўвагу арганізацыі сумесных вытворчасцей інавацыйнай прадукцыі, намецілі перспектывы двухбаковага інавацыйнага развіцця.


20.09.2013

Заўтра спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Барысевіча

М.А.Барысевіч 21 верасня 2013 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага вучонага ў галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, квантавай электронікі і інфрачырвонай тэхнікі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, акадэміка Акадэміі навук СССР і Расійскай акадэміі навук, замежнага члена Чэхаславацкай акадэміі навук і Славенскай акадэміі навук і мастацтваў, сапраўднага члена Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і пісьменства, з 1969 г. віцэ-прэзідэнта, у 1969-1987 гг. прэзідэнта Акадэміі навук БССР, у 1987-2006 гг. загадчыка лабараторыі Фізічнага інстытута імя П.І. Лебедзева Расійскай акадэміі навук, з 1992 г. ганаровага прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Мікалая Аляксандравіча Барысевіча. 23 верасня 2013 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя 90-гадоваму юбілею акадэміка М.А. Барысевіча. У праграме - урачыстае пасяджэнне навуковай грамадскасці, выстава навуковых прац, фота- і архіўных дакументаў, дэманстрацыя фільмаў пра акадэміка Барысевіча. Пачатак у 10.00. Месца правядзення - Вялікая канферэнц-зала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


20.09.2013

Выдадзены Каталог перспектыўных распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2013

Упраўленнем навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на аснове матэрыялаў арганізацый-распрацоўшчыкаў і аддзяленняў Акадэміі навук падрыхтаваны і выдадзены каталог перспектыўных навуковых і навукова-тэхнічных распрацовак арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкананне якіх завяршаецца ў 2013 годзе. Большасць з 142 прадстаўленых у каталогу распрацовак не маюць аналагаў у Рэспубліцы Беларусь або краінах СНД, адрозніваюцца ад вядомых айчынных і замежных аналагаў навуковай навізной, арыгінальнасцю навукова-тэхнічных рашэнняў, заснаваныя на выкарыстанні новых матэрыялаў або субстанцый, што вырабляюцца па новых тэхналогіях, забяспечваюць рэсурсазберажэнне і імпартазамяшчэнне. Шэраг распрацовак па сваіх характарыстыках адпавядаюць сусветнаму ўзроўню або пераўзыходзяць яго, абаронены айчыннымі і замежнымі патэнтамі, іншымі ахоўнымі дакументамі і ноў-хаў. Каталог накіраваны рэспубліканскім і мясцовым органам дзяржаўнага кіравання, іншым дзяржаўным арганізацыям, зацікаўленым у асваенні перспектыўных тэхналогій і навукаёмістай прадукцыі.


20.09.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.А. Міхалевіча

20 верасня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава, прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы, у 1983-1988 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, в.а. дырэктара, адначасова загадчыка лабараторыі Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, з 1991 г. дырэктара Інстытута праблем энергетыкі, у 2001-2004 гг. генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2002-2004 г. члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2009 дырэктара, з 2010 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Аляксандра Аляксандравіча Міхалевіча.


19.09.2013

Заўтра пройдзе міжнародны круглы стол "Руская філасофія ў духоўна-культурнай прасторы Беларусі: гісторыя і сучаснасць"

Інстытут філасофіі НАН Беларусі 20 верасня 2013 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры фінансавай падтрымцы Фонду "Рускі свет" і арганізацыйным садзейнічанні Прадстаўніцтва дзяржаўнай бюджэтнай установы "Дом Масквы" у Рэспубліцы Беларусь праводзіць міжнародны круглы стол "Руская філасофія ў духоўна-культурнай прасторы Беларусі: гісторыя і сучаснасць". Мэта мерапрыемства - даць штуршок новаму асэнсаванню месца і ролі рускай філасофіі у духоўна-культурнай прасторы Беларусі, садзейнічаць папулярызацыі філасофскага спадчыны выбітных айчынных мысляроў сярод навуковай і студэнцкай супольнасьці, шырокіх колаў грамадзян, якія цікавяцца праблемамі і перспектывамі сучаснай інтэлектуальнай культуры. Інфармацыйнае паведамленне размешчана тут.


19.09.2013

У сярэдзіне кастрычніка Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія адзначыць сваё 70-годдзе

15-16 кастрычніка 2013 г. Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія правядзе шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю з дня заснавання. Акадэмія навук была арганізавана 10 лістапада 1943 г. на базе Армянскага філіяла АН СССР. Сёння Нацыянальная акадэмія навук - самакіруемая вышэйшая навуковая арганізацыя, што мае асобы статус, якая арганізуе , ажыццяўляе і каардынуе фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, неабходныя для заснаванага на ведах эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця. Яна аб'ядноўвае акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў Акадэміі, усе навуковыя арганізацыі, навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-дапаможны персанал сістэмы Акадэміі. Нацыянальная акадэмія навук з'яўляецца вышэйшым навуковым цэнтрам Рэспублікі Арменія і афіцыйным навуковым дарадцам Урада Рэспублікі Арменія. Урачыстае пасяджэнне, прысвечанае яе 70-гадоваму юбілею, адбудзецца 15 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета імя А.Спендыярана. Для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах запрошаны дэлегацыі акадэмій навук і вядучых навукова-даследчых цэнтраў з больш чым 20 краін.


19.09.2013

Тэхналагічны запыт на пругкі ін'екцыйны матэрыял ад вытворцы медыцынскага абсталявання - доларавага мільярдэра

NineSigma NineSigma, representing a multi-billion dollar medical device manufacturer, is seeking an injectable material for use in living bodies, which results in a final material that can maintain, change, or acquire a specified range of elasticity after injection. The final submission date for Proposal Briefs is Monday, October 7, 2013. More information is available here and in the Request for Proposal document online.


19.09.2013

"Мармуровы" стэйк па беларускім рэцэпце

Белорусская нива Такую дзіўную назву мяса атрымала з-за раўнамерна размеркаваных тлушчавых праслоек у цягліцавых тканінах маладых бычкоў. Калі мяса разрэзаць, яно падобнае на малюнак мармуровага каменя. Бычкоў для "мармуровай" ялавічыны вырошчваюць па спецыяльных тэхналогіях. Чаму ўся тэхналогія вырошчвання і склад кармоў для атрымання незвычайнага мяса ў некаторых прадпрыемстваў - карпаратыўная таямніца, распавялі журналісту грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" спецыялісты рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі" і сельскагаспадарчага комплексу "Ляскавічы" дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Прыпяцкі", дзе распачаты эксперымент на маладняку абердзін-ангуская пароды па вытворчасці айчыннай "мармуровай" ялавічыны. Падрабязнасці - тут.


18.09.2013

Заснаваны гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах фінансавай падтрымкі дзейнасці, што мае прыярытэтнае значэнне для развіцця Рэспублікі Беларусь, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. №425 устаноўлена, што кіраўнікам і спецыялістам арганізацый, што ажыццяўляюць дзейнасць у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай галіны і якія ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, інавацыйных праектах, што маюць прыярытэтнае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм і важнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, штогод прадастаўляецца да 30 грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у кожнай з названых галін. Памер штомесячнай выплаты па кожнаму гранту будзе роўны 25-кратнай тарыфнай стаўцы першага разраду. Указам зацверджаны палажэнне аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і склад рэспубліканскай камісіі па разгляду кандыдатур, што вылучаюцца для прадастаўлення грантаў. Адначасова прызнаны страціўшым сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2004 г. №571 "Аб удасканаленні стымулявання працы ў сферы аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі, унясенні змяненняў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў".


17.09.2013

Шляхі ўдасканалення беларускай навукі

У.Р. Гусакоў Пад такім загалоўкам у свежым нумары навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеты Беларусі "Веды" апублікаваная другая частка шырокага інтэрв'ю, якое даў газеце намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў. Што неабходна зрабіць у Акадэміі навук у плане ўдасканалення яе арганізацыйнай структуры? Як ідуць справы з забяспечанасцю неабходнымі прыборамі і лабараторным абсталяваннем? Як зацікавіць саміх навукоўцаў у актывізацыі прыцягнення на развіццё прыборнай базы пазабюджэтных сродкаў? Якім бачыцца развіццё кадравага патэнцыялу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі? З грунтоўнымі адказамі акадэміка Гусакова на гэтыя пытанні можна азнаёміцца тут.


16.09.2013

"Стваральнікам законапраекта хочацца нешта змяніць і далажыць"

Расійская акадэмія навук У аўторак, 17 верасня 2013 г., Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі павінна вырашыць: ці вяртаць скандальны законапраект аб рэформе Расійскай акадэміі навук, які пазбаўляе акадэмікаў паўнамоцтваў па кіраванні маёмасцю, у другое чытанне. А сёння рабочая група, што складаецца з дэпутатаў і акадэмікаў, абмяркуе два варыянты магчымых паправак - прапанаваных Расійскай акадэміяй навук і адміністрацыяй Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Напярэдадні сустрэчы прэзідэнт Расійскай акадэміі навук акадэмік У.Я. Фортаў распавёў штодзённай агульнанацыянальнай дзелавой газеце "Коммерсантъ", чаму рэформа стала для акадэмікаў нечаканай, чым павінна займацца Мінадукнавукі і што перашкаджае Расіі стаць Карэяй. З тэкстам інтэрв'ю можна азнаёміцца тут.


16.09.2013

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук пройдзе Міжнародны Круглы стол на тэму "Зялёныя тэхналогіі - энергія будучыні"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 17 верасня 2013 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь адбудзецца Міжнародны Круглы стол на тэму "Зялёныя тэхналогіі - энергія будучыні". У ім возьмуць удзел вядучыя вучоныя Беларусі і Казахстана, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычнага корпуса, грамадскія дзеячы. У выступленнях удзельнікаў форуму знойдуць адлюстраванне такія важныя праблемы, як укараненне экалагічна чыстых тэхналогій у эканоміцы, развіццё альтэрнатыўных крыніц энергіі, выкарыстанне біярэсурсаў і фарміраванне "зялёнай" эканомікі. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


16.09.2013

Нацыянальная акадэмія навук Украіны аб'явіла конкурс на суісканне Залатога медаля імя У.І. Вярнадскага

З мэтай заахвочвання вучоных за выдатныя дасягненні ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і сацыягуманітарных навук, у гонар першага прэзідэнта Украінскай акадэміі навук - выдатнага вучонага, акадэміка Уладзіміра Іванавіча Вярнадскага, а таксама з нагоды 85-годдзя стварэння Акадэміі ў 2003 годзе быў заснавана Залаты медаль імя У.І. Вярнадскага - вышэйшая ўзнагарода Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Штогод у дзень нараджэння акадэміка У.І. Вярнадскага (12 сакавіка) прысуджаюцца два залатыя медалі - адзін ўкраінскаму і адзін замежнаму вучонаму. НАН Украіны аб'яўлены конкурс на суісканне Залатога медаля імя У.І. Вярнадскага ў 2013 годзе. Права прадстаўлення кандыдатур на суісканне медаля прадастаўляецца аддзяленням НАН Украіны. Арганізацыі або асобы, якія вылучылі кандыдата для прысуджэння медалі, да 12 лістапада 2013 г. павінны падаць у адпаведнае аддзяленне НАН Украіны свае прапановы разам з матывіроўкай, у тым ліку разгорнутую інфармацыю аб намінанце і яго навуковых дасягненнях. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


15.09.2013

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бібліятэк

15 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бібліятэк, які быў устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе. У рамках яго святкавання з 13 па 20 верасня 2013 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдуць акцыі "Стань чытачом навуковай бібліятэкі бясплатна!" (для маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў, спецыялістаў, студэнтаў) і "Мяняем кнігу на кнігу!" (абмен кніг з хатняй бібліятэкі на кнігі, што ўдзельнічаюць у акцыі). Іншыя падрабязнасці - тут.


15.09.2013

Кампанія Samsung Display шукае экспертаў па палімернай плёнцы

NineSigma NineSigma, on behalf of Samsung Display Co. Ltd., the Global Leader in Display Panel Technologies, invites you to submit technology proposals to address some of their perennial Needs. Samsung Display is currently seeking Experts in Polymer Film. Successful candidate should have research or development expertise in following materials: new organic or inorganic nano-composite materials to improve flexibility without deformation; smart polymers that achieve stress relaxation in a deformed state; and must have relevant expertise in materials for high volume applications. Deadline to submit for this need above is Friday, October 4, 2013. More information is available here.


14.09.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Ф. Чарняўскага

14 верасня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне інфарматыкі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР, Прэміі Савета Міністраў СССР, з 1971 г. загадчыка лабараторыі, аддзела, у 1979-2009 гг. дырэктара, з 2010 г. загадчыка аддзела Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі, адначасова у 1973-1979 гг. і з 1986 г. загадчыка кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1997-2002 гг. члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Аляксандра Фёдаравіча Чарняўскага.


13.09.2013

Член-карэспандэнт Васіленка З.В. узнагароджана ордэнам Пашаны

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 г. №422 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь", ордэнам Пашаны ўзнагароджаны загадчык кафедры тэхналогіі прадукцыі грамадскага харчавання і мясапрадуктаў установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання", член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіленка Зоя Васільеўна. Шчыра віншуем Зою Васільеўну з высокай дзяржаўнай узнагародай!


13.09.2013

Унікальныя датчыкі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі забяспечаць новы ўзровень надзейнасці расійскай касмічнай тэхнікі

Што такое датчык для касмічнай тэхнікі, спецыялістам тлумачыць не трэба. Дастаткова ўспомніць нядаўнюю аварыю расійскай ракеты-носьбіта "Пратон-М" з трыма спадарожнікамі на борце. Да бяды прывяла няправільная ўстаноўка пры зборцы ракеты датчыкаў вуглавых хуткасцяў - маленечкіх і "капеечных" у параўнанні з страчанымі ракетай і спадарожнікамі прылад. Вось чаму ўсякую новую распрацоўку, што павышае адчувальнасць сэнсараў, стваральнікі касмічных апаратаў сустракаюць на ўра. У Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству сумесна з расійскімі вучонымі пры фінансавай падтрымцы Дзяржаўнага касмічнага навукова-вытворчага цэнтра імя М.В. Хрунічава створаны сэнсар, які пераўзыходзіць лепшыя замежныя аналагі ў разы. І ўсё дзякуючы ўнікальнай тэхналогіі, пры якой загатоўкі датчыкаў першапачаткова "расстрэльваюцца" на паскаральніках хуткімі цяжкімі іёнамі. Аб гэтай і іншых унікальных распрацоўках вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна падрабязна прачытаць у артыкуле "Ідэя высокага палёту", апублікаванай у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка".


12.09.2013

Акадэмік В.А. Арловіч удастоены вышэйшай узнагароды Мангольскай акадэміі навук

Khubilai Khan gold medal Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, за выдатны ўклад у развіццё навуковага супрацоўніцтва паміж Мангольскім фондам навукі і тэхналогій і Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў Залатым медалём Хубілай-хана узнагароджаны старшыня Навуковага савета - дырэктар выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянцін Антонавіч Арловіч. Залатая медаль Хубилай-хана - вышэйшая ўзнагарода Мангольскай акадэміі навук, якая ўручаецца за выдатныя заслугі ў галіне навуковай дзейнасці. Сардэчна віншуем Валянціна Антонавіча з высокай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


12.09.2013

Акадэмік Уладзімір Гусакоў: Якія "рэформы" патрэбныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі?

У.Р. Гусакощ Пад такім загалоўкам у свежым нумары навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеты Беларусі "Веды" апублікаваная першая частка шырокага інтэрв'ю, якое даў карэспандэнту намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў. Якое месца беларускай навукі і вучоных у краіне і свеце? Ці проста сфарміраваць моцны навуковы патэнцыял або стаць прызнаным вучоным? Ці шукае Акадэмія навук мадэлі ўдасканалення сваёй дзейнасці ў рынкавых умовах гаспадарання, і ці знаходзіць іх? У чым падабенства і адрозненні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад сённяшніх акадэмій навук у Расіі і Украіне? Што трэба рабіць Беларусі, каб умацоўвалася і развівалася айчынная навука і краіна не трапляла ў залежнасць ад замежных інавацый? З грунтоўнымі адказамі акадэміка Гусакова на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца здесь.


11.09.2013

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Л.М. Лабанка

11 верасня 2013 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне фізіялогіі, у 1975-1983 гг. вучонага сакратара, у 1983-1987 гг. старшага навуковага супрацоўніка, вядучага навуковага супрацоўніка Сектара геранталогіі АН БССР, у 1987-2003 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2004 г. прафесара кафедры ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Леаніда Міхайлавіча Лабанка.


10.09.2013

Заўтра пройдзе Міжнародны круглы стол "Сірыя і лёс міру на Блізкім Усходзе: сацыяльна-палітычны аналіз"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 11 верасня 2013 г. Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Міжнародны круглы стол "Сірыя і лёс міру на Блізкім Усходзе: сацыяльна-палітычны аналіз". У мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя беларускія і замежныя вучоныя, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязана з вывучэннем сацыяльна-палітычных, эканамічных і іншых працэсаў у краінах Блізкага Усходу, а таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і грамадскасці. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


10.09.2013

Прысуджаны Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 2012 года

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2013 г. №401 прысуджаны Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 2012 года. За заслугі дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай Указам прысуджаны 3 прэміі ў галіне навукі і тэхнікі і 3 прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за працы, якія характарызуюцца навуковай навізной і маюць значную эканамічную эфектыўнасць ці сацыяльную значнасць для Беларусі, а таксама атрымалі шырокае прызнанне беларускай і міжнароднай грамадскасці. У прыватнасці, за цыкл навуковых прац "Новыя неарганічныя злучэнні і матэрыялы на аснове мікра- і нанаразмерных часціц: атрыманне, уласцівасці, прымяненне" у складзе аўтарскага калектыву Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2012 года ў галіне навукі і тэхнікі прысуджана і званні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прысвоены акадэміку Лесніковічу Анатолю Іванавічу, загадчыку кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктару хімічных навук, прафесару і акадэміку Івашкевічу Алегу Анатольевічу, прарэктару па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктару хімічных навук. Сардэчна віншуем новых лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і жадаем ім творчых поспехаў і новых навуковых дасягненняў!


10.09.2013

Унікальную распрацоўку Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўпершыню апрабуюць у Антарктыдзе

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА выконваючы абавязкі начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў А.А. Гайдашоў, падчас шостай беларускай антарктычнай экспедыцыі ўпершыню будзе апрабаваная ўнікальная распрацоўка акадэмічных вучоных для ўтылізацыі адходаў нафтапрадуктаў. Грануляваны прэпарат на аснове торфу, які распрацаваны ў Інстытуце прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дазваляе атрымліваць з адыходаў нафтапрадуктаў брыкеты. Для такога ператварэння досыць усяго толькі дадаць гранулы ў адпрацаваныя масла, змазачна-астуджальныя вадкасці і іншыя адходы. "Брыкеты можна альбо ўтылізаваць на месцы, або выкарыстоўваць для ацяплення, а таксама іншых энергетычных мэтаў, эканомячы пры гэтым паліўныя рэсурсы", - растлумачыў начальнік антарктычнай экспедыцыі. Для Антарктыды, дзе ў выніку чалавечай дзейнасці ўтвараецца вялікая колькасць адходаў нафтапрадуктаў, праблема іх знішчэння вельмі актуальная. Іншыя падрабязнасці - тут.


10.09.2013

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.В. Бірылы (1923-1992)

10 верасня 2013 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага моваведа, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1959 г. загадчыка сектара Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР, з 1977 г. в.а. акадэміка-сакратара, у 1982-1992 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Мікалая Васільевіча Бірылы.


09.09.2013

У канцы лістапада ў Мінску адбудзецца міжнародная канферэнцыя "Моладзь у навуцы-2013"

Конференции 19-22 лістапада 2013 г. у г. Мінску будзе праходзіць штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Моладзь у навуцы-2013", якая традыцыйна арганізуецца Саветам маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца маладыя вучоныя (у тым ліку аспіранты і магістранты), студэнты і навучэнцы. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў інфармацыйным паведамленні Аргкамітэту. Дакументы для ўдзелу ў канферэнцыі прадстаўляюцца па 1 кастрычніка 2013 г. Электронная форма заяўкі на ўдзел у канферэнцыі размешчана тут.


09.09.2013

Беларусбанк сумесна з акадэмічным навукова-практычным цэнтрам стварылі ўнікальны картачны прадукт

Як паведамляе прэс-служба ААТ "АСБ Беларусбанк", гэта буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны сумесна з навукова-інжынерным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавалі і прадставілі да пачатку новага навучальнага года ўнікальны для нашай краіны картачны прадукт - "Карта навучэнца". Яна прызначана для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўяўляе сабой комплексны інструмент, які сумяшчае ў сабе функцыі банкаўскай аплатнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента, што дазваляе выкарыстоўваць картку як электронны пропуск альбо электронны ключ па ўліку часу. "Карта навучэнца" забяспечана магнітнай паласой, унікальным штрых-кодам і ўбудаваным бескантактавым чыпам, а на асабовы бок карткі наносіцца фатаграфія яе трымальніка. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


08.09.2013

Фундаментальная навука, грамадства, улада і медыятары

Расійская акадэмія навук Пад такім загалоўкам на афіцыйным сайце Расійскай акадэміі навук апублікаваны ліст да журналісцкай супольнасці Расіі. "Яшчэ дваццаць пяць гадоў таму назад у грамадскай свядомасці словы вучоны, прафесар, акадэмік былі значна больш значнымі словамі, чым цяпер... Сённяшняе стаўленне грамадства да Акадэміі навук скажонае. Гэта вынік змены каштоўнасных арыентацый - рынак і грошы як прыярытэты ва ўсіх справах. І вынік тыражавання паверхневых меркаванняў і ацэнак", - лічыць аўтар ліста, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута геаграфіі Расійскай акадэміі навук А.У.Драздоў. Адзначаючы, што "ніколі раней улада не ўмешвалася ў асновы арганізацыі акадэмічнай навукі гэтак груба і разбуральна", і паказваючы на самыя распаўсюджаныя стэрэатыпы скажонай масавай свядомасці, вучоны заклікае прадстаўнікоў мас-медыяў не тыражаваць вульгарныя стэрэатыпы, а прыкласці спецыяльныя намаганні, каб у грамадстве фарміравалася іншая, адэкватная ацэнка працы і дасягненняў супрацоўнікаў Расійскай акадэміі навук і ўсіх вучоных, якія прысвяцілі жыццё фундаментальным даследаванням. З поўным тэкстам ліста можна азнаёміцца тут.


08.09.2013

Устаноўлены памер лесасечнага фонду на 2014 год

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2013 г. №777 устаноўлены памер лесасечнага фонду на 2014 год і зацверджаны аб'ёмы рэалізацыі драўніны на пні з лесасечнага фонду па таксаваму кошту ў 2014 годзе. Міністэрствам лясной гаспадаркі, абароны, адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана прыняць неабходныя меры па рэалізацыі ва ўстаноўленым парадку названых аб'ёмаў і забяспечыць кантроль за водпускам драўніны на пні з гэтых аб'ёмаў. У прыватнасці, для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі лесасечны фонд на наступны год устаноўлены ў памеры 64,6 тыс. куб. метраў, з яго лесасечны фонд на цяжкадаступных участках - 4,8 тыс. куб. метраў.


06.09.2013

9 верасня адбудзецца публічная лекцыя на тэму "Расія ў перспектыве Еўразійскага саюза"

Інстытут філасофіі НАН Беларусі 9 верасня 2013 г. у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках мерапрыемстваў навуковага дыскусійнага клуба "Філасофская і палітыка-прававая думка" адбудзецца публічная лекцыя загадчыка кафедры сусветнай эканомікі і кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю МДУ імя М.В.Ламаносава, заснавальніка, навуковага кіраўніка і дырэктара Цэнтра даследаванняў постіндустрыяльнага грамадства (Масква), доктара эканамічных навук a href="http://spa.msu.ru/prepod_69.html">В.Л. Іназемцава на тэму "Расія ў перспектыве Еўразійскага саюза". Падрабязнасці - тут.


06.09.2013

Дырэктару навукова-тэхнічнага цэнтра "Кар'ерная тэхніка" П.Л. Марыеву аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

П.Л. Марыеў Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2013 г. №179рп за значны асабісты ўклад у распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць новых матэрыялаў і навукаёмістых тэхналогій у галіне машынабудавання, стварэнне канкурэнтаздольнай і запатрабаванай на знешнім рынку кар'ернай тэхнікі дырэктару навукова-тэхнічнага цэнтра "Кар'ерная тэхніка" дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Герою Беларусі Паўлу Лук'янавічу Марыеву аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


06.09.2013

Аб перавагах і эфектыўнасці комплексных угнаенняў

Белорусская нива Пры апрацоўцы сельскагаспадарчых культур у інтэнсіўных тэхналогіях ставіцца задача зніжэння энергетычных выдаткаў і павышэння рэнтабельнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Адным з такіх прыёмаў з'яўляецца прымяненне высокаканцэнтраваных мінеральных угнаенняў са збалансаванымі суадносінамі элементаў харчавання, што адпавядаюць біялагічным асаблівасцям канкрэтнай сельскагаспадарчай культуры. У Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацаваны для глеб рознага ўзроўню урадлівасці комплексныя азотна-фосфарна-калійныя ўгнаенні з мікраэлементамі, мікраэлементамі і рэгулятарамі росту раслін для азімых і яравых збожжавых культур, грэчкі, бульбы, бабовых і зернебабовых, аднагадовых і шматгадовых траў, кукурузы. Яны тэхналагічныя ва ўжыванні, у залежнасці ад патрэбы культуры змяшчаюць у адной гранулы макра- (азот, фосфар, калій і, пры неабходнасці, серу, магній) і мікраэлементы (медзь, марганец, бор і інш.), гарантуюць атрыманне высокага ўраджаю з добрымі тэхналагічнымі паказчыкамі якасці прадукцыі. Аб перавагах і эфектыўнасці комплексных угнаенняў у сённяшнім нумары грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" распавядаюць дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі, член-карэспандэнт, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар В.В. Лапа і загадчыца лабараторыі новых форм угнаенняў і меліярантаў інстытута, доктар сельскагаспадарчых навук, дацэнт Г.У. Пірагоўская. З поўным тэкстам артыкула можна азнаёміцца тут.


05.09.2013

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца семінар "Развіццё галіновай навукі"

Мінск, Беларусь 5 верасня 2013 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягне сваю працу форум "Навука Беларусі: стан, праблемы і перспектывы", у якім прымуць удзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі і вядучыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, іншых арганізацый, маладыя вучоныя. У адпаведнасці з зацверджанай Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашкам У.І. праграмай форуму, у яго рамках праводзіцца цыкл семінараў, прысвечаных развіццю навуковай сферы ў Рэспубліцы Беларусь. Тэмай сённяшняга семінара стануць стан, праблемы і шляхі развіцця галіновай навукі.


04.09.2013

Адкрыты інтэрнэт-сайт Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі

У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://dvinskelb.partnerinfo.by адкрыты афіцыйны сайт дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы, створанай у 1960 годзе ў заходняй частцы беларускага Паазер'я, з'яўляюцца правядзенне навуковых даследаванняў на замацаванай лясной тэрыторыі, захаванне і стварэнне на ёй высокапрадуктыўных, якасных, біялагічна ўстойлівых, аптымальнага відавога і ўзроставага складу лясоў, што адпавядаюць навуковым, экалагічным, сацыяльным і эканамічным патрэбнасцям грамадства. На інтэрнэт-сайце прадстаўлена інфармацыя аб кіраўніцтве, структуры і напрамках дзейнасці навуковых і вытворчых падраздзяленняў базы, выпускаемай прадукцыі, а таксама неабходная кантактная інфармацыя.


04.09.2013

"Заблудзіліся ў папрокаў. Улада хоча спісаць на вучоных уласныя грахі"

Газета Поиск Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Навуковая палітыка" свежага нумара штотыднёвай газеты навуковай супольнасці "Поиск" апублікаваны артыкул члена Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, члена- карэспандэнта Расійскай акадэміі навук, доктара геаграфічных навук, прафесара А.К. Тулоханава. Пачаўшы са слоў вялікага вучонага і грамадзяніна свету Фрэдэрыка Жоліа-Кюры: "Дзяржава, якая не развівае навуку, непазбежна ператвараецца ў калонію", яе аўтар, у прыватнасці, канстатуе наступныя факты. "У пошуках сваіх навацый нашы рэфарматары чамусьці бяруць за ўзор заходнюю структуру фундаментальнай навукі. Між тым больш чым паспяхова працуюць кітайскія вучоныя, якія яшчэ ў 1949 годзе, праз месяц пасля абвяшчэння КНР, скапіявалі структуру Акадэміі навук СССР. Сёння ў Кітаі працуюць чатыры акадэміі навук, якія прадстаўлены класічнай акадэміяй і яе аналагамі ў галіне інжынерных, грамадскіх і сельскагаспадарчых навук. Там няма неабходнасці шукаць так званыя гаспадарчаразліковыя дадатковыя сродкі для правядзення навуковых экспедыцый, камандзіровак, пакупак прыбораў: усе патрэбы кітайскіх вучоных задавальняюцца за кошт бюджэту. Знаёмыя, яшчэ па савецкіх часах, вучоныя-калегі атрымалі льготныя кватэры, маюць магчымасць на пенсію купіць аўтамашыны і атрымаць сацыяльныя паслугі, якія і не сніліся нашым навуковым супрацоўнікам. Высокі індэкс цытуемасці кітайскіх вучоных вызначаецца дадатковай значнай аплатай публікацыі кожнага навуковага артыкула ў рэйтынгавым часопісе. Усе акадэмічныя інстытуты маюць сучасныя будынкі. Для правядзення навуковых канферэнцый і асабістых запрашэнняў замежных калегаў вылучаецца асобнае фінансаванне, і ніхто за свой кошт не прымае гасцей... І ніхто не імкнецца рэарганізоўваць кітайскую навуку". З поўным тэкстам артыкула прафесара Тулоханава, што выкладае яго бачанне маючай адбыцца рэарганізацыі акадэмічнай навукі ў Расіі і прынцыповыя заўвагі да тэксту адпаведнага законапраекта, можна азнаёміцца "тут".


03.09.2013

Заўтра адбудзецца прэзентацыя выставы "450-годдзе Брэсцкай Бібліі"

Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 4 верасня 2013 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя выставы "450-годдзе Брэсцкай Бібліі". Мерапрыемства прысвечана юбілею ўнікальнага выдання - Брэсцкай, або Радзівілаўскай Бібліі, адзіны ў Беларусі экзэмпляр якой захоўваецца ў акадэмічнай бібліятэцы. На прэзентацыі выставы ў наведвальнікаў будзе ўнікальная магчымасць убачыць арыгінал Бібліі, даведацца пра лёс кнігі. Разам з Брэсцкай Бібліяй будуць выстаўлены даследаванні айчынных і замежных вучоных, прысвечаныя рарытэтнаму выданню, а таксама падрыхтаванае бібліятэкай электроннае выданне, якое змяшчае поўную аблічбаваную копію Брэсцкай Бібліі, навуковыя артыкулы па гісторыі стварэння і асаблівасці прадстаўленага асобніка. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


01.09.2013

Сёння спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Р. Шліхтэра (1868-1940)

1 верасня 2013 г. спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння вучонага-эканаміста і дзяржаўнага дзеяча, у 1917-1919 гг. наркома земляробства, наркома харчавання РСФСР, у 1927-1929 гг. наркома земляробства Украінскай ССР, у 1930-1933 гг. дырэктара Украінскага інстытута марксізму-ленінізму, у 1931-1938 гг. віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Украінскай ССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, доктара эканамічных навук Аляксандра Рыгоравіча Шліхтэра.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Верасень 2013 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай