|
|
|
| Аддзяленні навук |
/ Аб акадэміі / Аддзяленні навук |
Асноўнымі навуковымі і навукова-арганізацыйнымі падраздзяленнямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляюцца аддзяленні Акадэміі навук, якія аб'ядноўваюць акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук адной або некалькіх галін навукі, каардынуюць дзейнасць навуковых і іншых арганізацый адпаведных галін навукі, замацаваных за аддзяленнямі Прэзідыумам НАН Беларусі. Аддзяленнем кіруе акадэмік-сакратар, які з'яўляецца членам Прэзідыума Акадэміі навук і назначаецца на пасаду рашэннем Прэзідыума Акадэміі навук.
Аддзяленне Акадэміі навук у сваёй дзейнасці падсправаздачна Агульнаму сходу, Прэзідыуму і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук, а таксама Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук у межах іх кампетэнцыі і выконвае наступныя асноўныя функцыі:
- забяспечвае развіццё і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак у адпаведных галінах навукі;
- уносіць прапановы па фарміраванню праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў і распрацовак, кантралюе ход іх выканання, ацэньвае вынікі гэтых даследаванняў і распрацовак, а таксама ўзровень падрыхтоўкі навуковых кадраў у навуковых арганізацыях, замацаваных за аддзяленнем;
- распрацоўвае прапановы аб паскарэнні навукова-тэхнічнага прагрэсу і аб сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь;
аналізуе эфектыўнасць міжнароднага навуковага супрацоўніцтва навуковых арганізацый, замацаваных за аддзяленнем;
- устанаўлівае і ажыццяўляе навуковыя сувязі з міністэрствамі, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, навуковымі арганізацыямі і ўстановамі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, творчымі саюзамі і асацыяцыямі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.
У дадзены час НАН Беларусі мае ў сваёй арганізацыйнай структуры сем аддзяленняў:
Аддзяленне аграрных навук
Аддзяленне біялагічных навук
Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў
Аддзяленне медыцынскіх навук
Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі
Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук
Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі
Вышэйшы калегіяльны орган кіравання аддзяленнем Акадэміі навук з'яўляецца агульны сход аддзялення, членамі якога з'яўляюцца: акадэмік-сакратар аддзялення; акадэмікі і члены-карэспандэнты, якія ўваходзяць у склад аддзялення; кіраўнікі навуковых арганізацый аддзялення, якія не з'яўляюцца членамі Акадэміі навук; прадстаўнікі навуковых арганізацый, замацаваных за аддзяленнем Акадэміі навук, а таксама навуковых арганізацый міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, па профілю іх навуковай дзейнасці, выбраныя ў склад Агульнага сходу Акадэміі навук у адпаведнасці са Статутам НАН Беларусі; вучоны сакратар аддзялення.
Сесія агульнага сходу аддзялення Акадэміі навук склікаецца бюро аддзялення па меры неабходнасці, але не менш двух разоў у год. У перыяд паміж сесіямі агульнага сходу аддзялення працай аддзялення Акадэміі навук кіруе бюро аддзялення, якое выбіраецца агульным сходам аддзялення па прадстаўленню акадэміка-сакратара і склад якога зацвярджаецца Прэзідыумам Акадэміі навук.
/ Аб акадэміі / Аддзяленні навук / Да пачатку старонкі
© Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 1996-2006
Апошняе абнаўленне: 01.12.2006
|
|
|