Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Музеі і архіў / Музей гісторыі НАН Беларусі

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыты ў 1989 годзе да 60-годдзя Акадэміі навук і месціцца ў будынку Галоўнага корпуса НАН Беларусі. Плошча музейнай экспазіцыі складае 250 кв. м, у фондах Музея налічваецца каля 13 тысяч экспанатаў, з якіх больш за 3,5 тысячы прадстаўлена ў пастаянна дзеючай экспазіцыі.

Музей гісторыі НАНБ

Экспазіцыя Музея адлюстроўвае асноўныя этапы станаўлення і развіцця акадэмічнай навукі ў Беларусі, гісторыю фарміравання сучаснай арганізацыйнай структуры Акадэміі навук, дасягненні і вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці яе вучоных і арганізацый, этапы станаўлення акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, гуманітарных, сацыяльных і іншых навук. У Музеі прадстаўлены таксама матэрыялы па арганізацыі навукі ў Беларусі з пачатку 20 стагоддзя, з моманту стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны пытанням дзяржаўнага кіравання навукай і міжнародным навукова-тэхнічным сувязям.

Сярод экспанатаў Музея маюцца рэдкія экзэмпляры навуковай літаратуры (часопісы, кнігі, у т.л. першыя акадэмічныя выданні), рукапісы і навуковая перапіска, аўтабіяграфічныя матэрыялы вядомых беларускіх вучоных, унікальныя фатаграфіі, навуковыя працы і асабістыя рэчы вучоных Акадэміі навук, дзяржаўныя ўзнагароды (ордэны, ганаровыя граматы), макеты унікальных прыбораў, узоры новых матэрыялаў і іншай навукова-тэхнічнай прадукцыі, распрацаванай і створанай акадэмічнымі вучонымі і спецыялістамі.

Экспазіцыя 3Экспазіцыя 2Экспазіцыя 1

У фондах Музея прадстаўлены матэрыялы першых археалагічных раскопак і этнаграфічных экспедыцый Акадэміі навук, праведзеных у 1920-1930-я гады. Экспанаты, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, расказваюць аб дзейнасці вучоных Акадэміі навук у патрыятычным падполлі і партызанскім руху і па павышэнні абароназдольнасці краіны. Музеям сабраныя матэрыялы аб выдатных беларускіх вучоных - стваральніках новых навуковых напрамкаў, аўтарах навуковых адкрыццяў, лаўрэатах Ленінскіх прэмій, Дзяржаўных прэмій СССР, Дзяржаўных прэмій БССР, Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь за навуковыя дасягненні, Героях Сацыялістычнай Працы, Героях Рэспублікі Беларусь.

Музей праводзіць тэматычныя выстаўкі, прысвечаныя юбілеям вучоных Акадэміі навук, вядзе навукова-даследчую работу па гісторыі навукі, удзельнічае ў падрыхтоўцы кніг па гісторыі навукі і гісторыі НАН Беларусі, акадэмічных серый "Людзі беларускай навукі" і "Біябібліяграфія вучоных Беларусі". У 2014 г. у Музеі гісторыі НАН Беларусі было праведзена больш за 100 экскурсій. Музей наведалі больш за 1500 чалавек. Сярод іх - замежныя вучоныя і госці НАН Беларусі, супрацоўнікі НАН Беларусі, навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій рэспублікі, студэнты і выкладчыкі ВНУ, навучэнцы тэхнікумаў, настаўнікі школ, навукоўцы, магістранты, аспіранты і слухачы курсаў Інстытута падрыхтоўкі кадраў НАН Беларусі, удзельнікі навуковых канферэнцый, якія праводзяцца па ініцыятыве інстытутаў Акадэміі навук.

Кантактная інфармацыя:

Вядучы спецыяліст: Таццяна Сяргееўна БУДЗЯНКОВА, тэл.: (017) 284-14-52
Паштовы адрас: пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
E-mail: olga@presidium.bas-net.by

UNESCO Archives Portal

Галоўная старонка / Арганізацыі / Музеі і архіў / Музей гісторыі НАН Беларусі / Да пачатку старонкі