Стан прыроднага асяроддзя Беларусі. Экалагічны бюлетэнь
/ Выданні акадэміі / Навуковыя бюлетэні і зборнікі
Мэты і задачы:
Штогадовы бюлетэнь "Стан прыроднага асяроддзя Беларусі" - інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое выпускаецца пад эгідай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, характарызуе стан навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у бягучым годзе, а таксама дае аналіз тэндэнцый яе змянення ў папярэднія гады. У матэрыялах бюлетэня, што змяшчаюць вынікі маніторынгавых назіранняў, разглядаюцца статыстычныя і дынамічныя характарыстыкі стану і выкрыстання прыродных рэсурсаў рэгіёну, ступень трансфармацыі прыроднага асяроддзя ў выніку гаспадарчай дзейнасці, ліквідацыі негатыўных наступстваў такога ўздзеяння і аптымізацыі экалагічнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь. У бюлетэні выкарыстоўваюцца апрацаваныя і прааналізаваныя даныя, атрыманыя ў Нацыянальнай сістэме маніторынгу навакольнага асяроддзя, даныя Міністэрства статыстыкі і аналізу Республікі Беларусь, матэрыялы "Дзяржаўнага воднага кадастра", экалагічнага маніторынгу стану лясоў, а таксама рэгулярных назіранняў за станам лясоў у прамысловых цэнтрах. Некаторыя раздзелы выдання змяшчаюць вынікі даследаванняў, праведзеных у падраздзяленнях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрыхтоўка бюлетэня ажыццяўляецца ў Дзяржаўнай навуковай установе "Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". У яго падрыхтоўцы прымаюць таксама ўдзел Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча, Інстытут заалогіі і Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, падраздзяленні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства эканомікі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый.
Апошні выпуск
Экологический бюллетень. 2007 г. Минск, 2008
Папярэднія выпускі
- Экологический бюллетень. 2006 г. Минск, 2007
- Экологический бюллетень. 2005 г. Минск, 2006
- Экологический бюллетень. 2004 г. Минск, 2005
- Экологический бюллетень. 2003 г. Минск, 2004
- Экологический бюллетень. 2002 г. Минск, 2003
- Экологический бюллетень. 2001 г. Минск, 2002
- Экологический бюллетень. 2000 г. Минск, 2001
- Экологический бюллетень. 1999 г. Минск, 2000
- Экологический бюллетень. 1998 г. Минск, 1999
- Экологический бюллетень. 1997 г. Минск, 1998
- Экологический бюллетень. 1996 г. Минск, 1997
- Экологический бюллетень. 1995 г. Минск, 1996
- Экологический бюллетень. 1993-1994 гг. Минск, 1995
- Экологический бюллетень. 1992 г. Минск, 1994
- Экологический бюллетень. 1991 г. Минск, 1993
|
/ Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы / Да пачатку старонкі
|