Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Вучоныя Беларусі: І.С. Лупіновіч - Да 100-годдзя з дня нараджэння)

Галоўная старонка / Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы

Вучоныя Беларусі: І.С. Лупіновіч - Да 100-годдзя з дня нараджэння)

ПРЫРОДНЫЯ РЭСУРСЫ
(Міжведамасны бюлетэнь)

Заснавальнікі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Separate article from Number 1, 2000 (pp. 135--136)

(Journal Contents)

Аношка В.С., Пірожнік І.І., Смяян М.І.
І.С. Лупіновіч -- Да 100-годдзя з дня нараджэння

Іван Сцяпанавіч Лупіновіч нарадзіўся 6 ліпеня 1900 г.у мястэчку Шацк былога Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1914 г. ён паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, а ў 1918 г. -- у Мінскае політэхнічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча І. C. Лупіновіч паступае на глебава-агранамічнае аддзяленне Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. Яшчэ студэнтам, Іван Сцяпанавіч працуе малодшым навуковым супрацоўнікам кафедры глебазнаўства, бярэ ўдзел у экспедыцыях пад кіраўніцтвам прафесара В.Г. Касаткіна па вывучэнні глебаў Беларусі. У гэты час з'явіўся яго першы навуковы артыкул "Умовы здабычы вапны і яе значэнне для вапнавання глебаў БССР".

Пасля заканчэння інстытута І.С. Лупіновіч працуе некаторы час аграхімікам Беларускай доследнай агранамічнай станцыі, а ў 1926 г. запрошаны працаваць у Маскоўскі глебавы інстытут. З 1930 г. да 1934 г. ён узначальвае глебавую экспедыцыю Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута ўгнаенняў і аграглебазнаўсгва, адначасова выкладае глебазнаўства ў Маскоўскім гідрамеліярацыйным інстытуце. У гэты перыяд з'яўляюцца навуковыя працы І. C. Лупіновіча, прысвечаныя пытанням распаўсюджвання і ўгнаення глебаў Вяцкай губерні і Заходняй вобласці.

У 1934 г. І.С. Лупіновіч быў абраны на пасаду загадчыка кафедры агульнага земляробства Беларускага сельскагаспадарчага інстытута (у Горках). У 1935 г. зацвяржаецца ў вучоным званні выканаўчага абавязкі прафесара, яму прысуджана навуковая ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук. І.С. Лупіновіч паспяхова спалучае педагагічную працу з навукова-даследчай. Кафедра, якой ён кіраваў, праводзіла шырокія даследаванні пытанняў акультурвання дзярнова-падзолістых глебаў. 3акладаліся вопыты па эфектыўнасці ўнясення ўгнаенняў пад розныя культуры, па распрацоўцы новых агратэхнічных прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур. У навуковую працу ўключыліся не толькі супрацоўнікі, але і студэнты кафедраў земляробства, аграхіміі, глебазнаўства, раслінаводства. У працах інстытута надрукаваны шэраг навуковых артыкулаў Івана Сцяпанавіча.

У 1938 г. Іван Сцяпанавіч запрошаны на працу ў Савет па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР у Маскву, ён працуе спачатку кіраўніком групы па прыродна-гістарычным раянаванні СССР, а з 1939 г. -- і вучоным сакратаром Савета. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца экспедыцыйныя даследаванні Сярэдняй Азіі, Паволжа, Прыкам'я, Ка6ардзінскай і Дагестанскай АССР і іншых раёнаў краіны з мэтай іх прыродна-гістарычнага раянавання, вывучэння прыродных рэсурсаў і зямельнага фонду. Асабліва вялікае значэнне ў час Вялікай Айчыннай вайны мела праца І.C. Лупіновіча ў складзе Камісіі АН СССР па мабілізацыі для абароны краіны рэсурсаў і, у першую чаргу, па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў Сярэдняй Азіі і Паволжы.

He пакідаў Іван Сцяпанавіч навуковай працы нават у гады вайны. За гэты перыяд ён напісаў 12 навуковых прац. У 1943 г. ён паспяхова абараніў у Казанскім дзяржаўным універсітэце дысертацыю на званне доктара сельскагаспадарчых навук на тэму: "Прыродна-гістарычнае раянаванне ССР". Паспяховая праца І.С. Лупіновіча ў гады вайны прынесла свой плён: ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі за навуковыя працы па сельскай гаспадарцы і медалямі "За доблесны труд ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." і "За перамогу над Германіяй ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.".

У першыя пасляваенныя гады (1945-1947 гг.) Іван Сцяпанавіч працуе вучоным сакратаром Савета па вывучэнні вытворчых сіл Акадэміі навук СССР і начальнікам Арала-Каспійскай комплекснай экспедыцыі. У 1947 г. АН СССР выпусціла фундаментальную працу І.С. Лупіновіча "Прыродна-гістарычнае раянаванне СССР" (суаўтар -- С.Г. Струмілін, навуковы рэдактар -- Д.Г. Віленскі).

У 1947 г. пачынаецца апошні беларускі перыяд жыцця і творчасці І.С. Лупіновіча, які быў вельмі плённым. У гэтым годзе ён быў абраны акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам АН БССР і пераехаў жыць у Мінск. У навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі АН БССР І.С. Лупіновіч арганізаваў навуковую лабараторыю фізікі і біяхіміі тарфяна-балотных глебаў і пачаў праводзіць глыбокія даследаванні па гэтай праграме.

Вынікам даследаванняў стала манаграфія "Тарфяна-балотныя глебы БССР і іх урадлівасць" (1952 г., суаўтар -- Т.Ф. Голуб). Гэта была фактычна першая манаграфічная зводка, якая а6агульніла і развіла дасягненні глебазнаўства ў дачыненні да тарфяна-балотных глебаў. На вялікім фактычным матэрыяле паказана роля прыродных чыннікаў у фарміраванні балот і змяненнях тарфяных глебаў пад уздзеяннем асушэння. У выніку даследаванняў зроблена выснова, што пад уздзеяннем гаспадарання ўрадлівасць тарфяна-балотных гле6аў можа не толькі не памяншацца, а нават пэўны час павялічвацца.

У 1950 г. І.С. Лупіновіч, які займаў акадэмічныя пасады, выбіраны загадчыкам кафедры глебазнаўства Белдзяржуніверсітэта. Гэтую пасаду ён займаў да 1968 г. Тут ён чытаў лекцыі па глебазнаўстве, Асновах аграноміі, фізіка-геаграфічным раянаванні, асновах меліярацыі і інш.

У 1951-1952 гг. І.С. Лупіновіч выконваў абавязкі прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі. У 1951 г. Івану Сцяпанавічу прысвоена ганаровае званне "3аслужаны дзеяч навукі Беларусі". Ен быў ініцыятарам стварэння Беларускага геаграфічнага таварыства і яго прэзідэнтам з 1954 по 1957 гг.

З утварэннем у 1957 г. Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР І.С. Лупіновіч абіраны яе прэзідэнтам. За час работы на гэтай пасадзе (да 1961 г.) ім створаны фактычна новы цэнтр сельскагаспадарчай навукі Беларусі з месцам знаходжання ў Курасоўшчыне (ускраіна г. Мінска).

У 1961 г. І.С. Лупіновіч канчаткова пераходзіць працаваць загадчыкам кафедры глебазнаўства ў БДУ, адначасова з'яўляючыся навуковым кансультантам Лабараторыі фізікі і біяхіміі забалочаных і тарфяна-балотных глебаў Беларускага НДІ глебазнаўства. У 1962 г. пры кафедры глебазнаўства БДУ ім створана навукова-даследчая лабараторыя глебавай біяхіміі. Тут упершыню пачалі вывучацца пытанні мікраэлементнага складу глебаў, парод, вод, расліннасці Беларусі. Па гэтых пра6лемах пад кіраўніцтвам І.С. Лупіновіча падрыхтаваны дзве доктарскія і больш за 10 кандыдацкіх дысертацый, напісана манаграфія і складзены дзесяткі карт Беларусі. Усяго ж пад кіраўніцтвам Івана Сцяпанавіча абаронена больш за 50 кандыдацкіх і 7 доктарскіх дысертацый. Такім чынам, была створана беларуская школа глебазнаўцаў-біяхімікаў з цэнтрам у БДУ.

І.С. Лупіновіч памёр у 1968 г. У 1970 г. імя І.С. Лупіповіча прысвоена Беларускай рэспубліканскай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэцы, на будынку Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства і аграхіміі ўстаноўлена мемарыяльная дошка, на геаграфічным факультэце БДУ ёсць аўдыторыя-лабараторыя імя акадэміка І.С. Лупіновіча.

Асноўныя навуковыя працы І.С. Лупіновіча: "Прыродна-гістарычнае раянаванне СССР". М.-Л., 1947 г. (сумесная з С.Г. Струміліным); "Тарфяна-балотныяглебы БССР і іх ураллівасць" (2 выданні). Мінск, 1958 г. (сумесна з Т.Ф. Голуб); "Пераўтварэнне прыроды Палесскай нізіны". М., 1953 г. (сумесна з С.Г. Скарапанавым, З.М. Дзянісавым); "Па Беларускім Палессі: геаграфічныя нарысы". Мінск, 1958 г. (сумесна з А.X. Шклярам); "Змяненне фізіка-хімічных уласцівасцяў тарфяна-балотных глебаў пад уздзеяннем меліярацыі і сельскагаспадарчага выкарыстання". Мінск, 1969; "Мікраэлементы ў глебах БССР і эфектыўнасць мікраўгнаенняў". Мінск, 1970 г. (сумесна з Г.П. Дубікоўскім і інш.).

(Journal Contents)

Галоўная старонка / Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы / Да пачатку старонкі


Designed and maintained by Dr. Nikolai N. Kostyukovich. Last updated: December 4, 2000
Created with assistance of Dr. Ignatii I. Korsak
Copyright © 2000-2008 The National Academy of Sciences of Belarus
Copyright © 2000 Natural Resources