Тэкставая версія

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

Галоўная | Навіны | Аб акадэміі | Дзейнасць акадэміі | Члены акадэміі
Арганізацыі | Выданні акадэміі | Канферэнцыі | Кантакты | Карта сайта


Запрашаем у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі!

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН Беларусі, ці НАНБ) з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь -- краіны ў самым цэнтры Еўропы. Акадэмія навук падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, падсправаздачная Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў з мэтай навуковага забеспячэння эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў галіне навукі.

Створаная 1 студзеня 1929 года як Беларуская акадэмія навук, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца вядучым даследчым цэнтрам Беларусі, які аб'ядноўвае высокакваліфікаваных вучоных розных спецыяльнасцей і дзесяткі даследчых, канструктарскіх, навукова-вытворчых і ўкараняльніцкіх арганізацый. Па стане на 01.01.2007 у Акадэміі наук працавала звыш 17,6 тыс. даследчыкаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслугоўваючага персаналу. Сярод іх каля 550 дактароў навук і звыш 1960 кандыдатаў навук.

Да пачатку старонкі


Навігацыя

Галоўная | Навіны | Аб акадэміі | Дзейнасць акадэміі | Члены акадэміі
Арганізацыі | Выданні акадэміі | Канферэнцыі | Кантакты | Карта сайта


© Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 1996-2007

Апошняе абнаўленне: 24.03.2007

Графічная версія