/ Publications / Scientific Journals
PATH OF SCIENTIST: Alyaksei Vasilyevich Matveyev (To the 60th Anniversary of his Birthday)
Separate article from Number 8, 1998 (pp. 143--144)
ШЛЯХ ВУЧОНАГА. PATH OF SCIENTIST
Аляксей Васільевіч Мацвееў (Да 60-годдзя з дня нараджэння).
Alyaksei Vasilyevich Matveyev (To the 60th Anniversary of his Birthday).
23 мая 1998 г. споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння і амаль 40 гадоў працоўнай дзейнасці Аляксея Васільевіча Мацвеева -- беларускага вучонага-геолага, акадэміка НАН Беларусі, доктара геолага-мінерапагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.
Пасля заканчэння у 1961 г. геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта А.В.Мацвееў быў накіраваны на працу ў Белгіправадгас Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР. У гэтыя гады вызначыўся асноўны напрамак дапейшай яго дзейнасці -- чацвярцічная геапогія. У 1964 г. А.В.Мацвееў паступае ў вочную аспірантуру Інстытута геалагічных навук Міністэрства геапогіі СССР (цяпер БелНДГРІ). Пад кіраўніцтвам М.М.Цапенка была падрыхтавана і паспяхова абаронена кандыдацкая дысертацыя па літалогіі ледавіковых адкладаў. Ён праводзіць даследаванні літалогіі ледавіковых гарызонтаў дзеля палеагеаграфічных рэканструкцый і стратыграфічных пабудоў, працуе над артыкуламі і раздзеламі навуковых справаздач, а ў 1971 г. выйшла яго першая манаграфія "Ледниковые отложения Белоруссии". А.В.Мацвеевым сумесна з Э.А.Ляўковым, Н.А.Махнач, Б.М.Гурскім і геолагамі вытворчых арганізацый ствараецца схема расчлянення чацвярцічных (антрапагенавых) адкладаў, якая да цяперашняга часу з некаторымі ўдакладненнямі выкарыстоўваецца геолагамі.
У коле інтарэсаў Аляксея Васільевіча розныя праблемы геалогіі антрапагену, карысныя выкапні, прымеркаваныя да ледавіковай тоўшчы, палеагеаграфія, геамарфапогія, неатэкгоніка. Ім вылучаны і ахарактарызаваны асноўныя этапы ледавіковага літагенезу, сумесна з Э.А.Ляўковым распрацаваны новыя класіфікацыі антрапагенавых адкладаў, вызначаны заканамернасці экзарацыі, фарміравання пераносімых марэн і далёйшай ледавіковай седыментацыі. Абагульненнем вынікаў гэтых даследаванняў з'явілася доктарская дысертацыя "Ледниковые отложения антропогена Белоруссии (условия залегания, вещественный состав, литогенез)", якая паспяхова была абаронена ў Вільнюскім універсітэце. Асноўныя палажэнні дысертацыі былі апублікаваны ў манаграфіі "Ледниковая формация антропогена Белоруссии" (1975).
Даследаванні ў галіне агульнай і структурнай геамарфалогіі, неатэктонікі, веданне заканамернасцей фарміравання антрапагенавых адкладаў далі магчымасць А.В.Мацвееву расшыфраваць паходжанне многіх форм сучаснага рэльефу, рэканструяваць этапы яго станаўлення, выявіць суадносіны рэльефу са структурнымі паверхнямі чахла, скляпеннем фундамента. Вынікі гэтых даследаванняў апублікаваны сумесна з калегамі ў манаграфіях "Неотектоника территории Припятского прогиба" (1980), "Рельеф Белорусского Полесья" (1982), "Неотектоника и полезные ископаемые Белорусского Полесья" (1984). Пасля пераходу ў 1978 г. на працу ў Інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР (цяпер Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі) Аляксей Васільевіч Мацвееў больш увагі пачаў аддаваць пытанням сучаснай геадынамікі, экалагічнай геалогіі. Па яго ініцыятыве створана лабараторыя дынамікі ландшафтаў, пазней перайменаваная ў лабараторыю сучасных геалагічных працэсаў. Вялікай абагульняючай працай па вывучэнню рэльефу з'явілася праца "Рельеф Белоруссии" (1988, сааўтары Б.М.Гурскі, Р.І.Лявіцкая), у якой разам з апісаннем форм рэльефу дадзена і геамарфалагічнае раяніраванне Беларусі з улікам тэктанічнай і геалагічнай будовы. Гэта манаграфія разам з выдадзенай пазней кнігай "История формирования рельефа Белоруссии" (1990) карыстаецца вялікай папулярнасцю ў геолагаў, географаў, студэнтаў прыродазнаўчых факультэтаў.
А.В.Мацвеевым падрабязна даследаваны кальцавыя структуры, топа- і космалінеяменты, іх выяўленасць у фізічных палях Зямлі, крышталічным фундаменце, платформавым чахле і рэльефе зямной паверхні; усталявана прырода гэтых утварэнняў і ўздзеянне іх на фарміраванне карысных выкапняў. Пытанням карысных выкапняў А.В.Мацвееў надае асаблівую ўвагу (будматэрыялы, алмазы, россыпы цяжкіх мінерапаў). Ім абгрунтаваны прапановы па напрамках геолагаразведачных работ у рэспубліцы. Ён з'яўляецца адным з ініцыятараў і распрацоўшчыкаў "Праграмы паскарэння геолагаразведачных работ па развіццю мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь на 1993--1995 гг. і да 2000 г.", прымае ўдзел у выкананні шэрагу праектаў гэтай праграмы.
За распрацоўку тэарэтычных асноў геалогіі антрапагену, геамарфалогіі, укараненне іх у практыку А.В.Мацвееву прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі (1986). Ён узнагароджаны медалём "За доблестный труд" (1970), Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1977), а ў 1998 г. яму прысвоена ганаровае званне "Заслуженный деятель науки Республики Беларусь".
У 1993--1998 гг. Аляксей Васільевіч -- дырэктар Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі. Усе свае веды, вопыт, арганізатарскі талент ён аддае далейшаму развіццю геалагічнай навукі дзеля захавання накірункаў работ Інстытута, яго кадраў.
А.В.Мацвееў плённа працуе па міжнародных праектах, у розных навуковых саветах, з'яўляецца старшынёй Камісіі па вывучэнню чацвярцічнага перыяду і геамарфалогіі Беларусі, віцэ-прэзідэнтам Беларускага геалагічнага таварыства, членам экспертнага савета Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях РБ. У 1990 г. яму прысвоена званне прафесара, у 1991 г. ён абраны членам-карэспандэнтам, а у 1994 г. -- акадэмікам НАН Беларусі. А.В.Мацвееў -- правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі. Амерыканскі біяграфічны інстытут назваў яго "Чалавекам года 1997" і прысудзіў залаты медаль у сувязі з заканчэннем ХХ-га стагоддзя; Міжнародны Кембрыджскі біяграфічны цэнтр узнагародзіў Дыпломам за заслугі ў галіне геалогіі і геамарфалогіі і назваў "Чалавекам года 1997--1998".
Свой 60-гадовы юбілей Аляксей Васільевіч сустрэў у росквіце творчых сіл, новымі навуковымі планамі і ідэямі. Калегі, вучні, сябры жадаюць яму здароўя, многіх гадоў жыцця, захавання энергіі і духу творчасці на доўгія гады.