Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line



Год науки - 2017
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Лауреаты премий НАН Беларуси 1999 года

Главная страница / Деятельность академии / Премии академии / Лауреаты премий 1999 г.

Лаўрэаты прэмій 1999 г. за лепшую навуковую работу:

Уласаў Рафаэль Андрэевіч, Грабчыкаў Аляксандр Сцяпанавіч, Доктараў Яўген Уладзіміравіч, Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі

За цыкл работ "Дынамічныя і статыстычныя заканамернасці распаўсюджвання аптычных імпульсаў у нелінейных асяроддзях".

Бернік Васіль Іванавіч, Інстытут матэматыкі НАН Беларусі

За цыкл работ "Дыяфантавы прыбліжэнні на мнагастайнасцях малой размернасці".

Камароў Уладзімір Сямёнавіч, Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі

За манаграфію "Тэорыя, сінтэз, структура і ўласцівасці атрымліваемых адсарбентаў".

Кузняцоў Уладзілен Аляксандравіч, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі

За цыкл работ "Геахімія рачных далін: тэарэтычныя і практычныя аспекты даследаванняў".

Рупасава Жана Аляксандраўна, Ігнаценка Валянціна Аляксандраўна, Васілеўская Тамара Іванаўна, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

За цыкл работ "Развіццё, метабалізм і біяхімічны састаў раслін сямейства "Бруснічныя" пры інтрадукцыі ў Беларусь".

Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч, Хатылёва Любоў Уладзіміраўна, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, г. Горкі

За цыкл работ "Распрацоўка прынцыпаў і метадаў экалагічнай селекцыі раслін".

Вінаградаў Уладзімір Віктаравіч, Інстытут біяхіміі НАН Беларусі

За цыкл работ па фундаментальных аспектах адаптацыі (стрэсу).

Семяненя Ігар Мікалаевіч, Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі

За распрацоўку эксперыментальных мадэлей субфебрылітэту і вывучэнне механізмаў такога парушэння тэрмарэгуляцыі.

Анісовіч Генадзь Анатольевіч, Маруковіч Яўген Ігнатавіч, Беўза Уладзімір Фёдаравіч, Інстытут техналогіі металаў НАН Беларусі

За цыкл работ па тэарэтычных асновах фарміравання адлівак.

Ванцэвіч Уладзімір Уладзіміравіч, Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч, Гілелес Леў Хацкелевіч, Навуковы цэнтр праблем механікі машын НАН Беларусі

За цыкл работ "Мабільныя транспартныя машыны. Узаемадзеянне з асяроддзем функцыянавання".

Бандарчык Васіль Кірылавіч, Лакотка Аляксандр Іванавіч, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі

За манаграфіі па праблеме "Этнічная спецыфіка культуры беларусаў" -- Беларусы. Гісторыя этналагічнага вывучэння (аўтар Бандарчык В.К.); Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры (аўтар Лакотка А.І.).

Данілаў Аляксандр Мікалаевіч, Беларускі дзяржаўны універсітэт

За манаграфіі "Пераходнае грамадства: праблемы сістэмнай трансфармацыі" і "Улада і грамадства: пошук новай гармоніі".


Лаўрэаты прэмій 1999 г. за лепшую навуковую работу маладых вучоных:

Фірсаў Аляксей Аляксандравіч, Мазырскі педагагічны універсітэт імя Н.К. Крупскай

За цыкл артыкулаў па галаграфіі ў фотарэфрактыўных крышталях.

Локаць Ігар Паўлавіч, Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі

За цыкл работ "Алкіл(ацыл)вытворныя тэтрагідра- і 3,4-дыгідра-2H-піран-2,4-дыёнаў у сінтэзе біямалекул і іх аналагаў".

Гурло Аляксандр Чэслававіч, Беларускі дзяржаўны універсітэт

За цыкл работ "Дэтэктыраванне газаў-акісляльнікаў (NO2 і O3) танкаплёначнымі паўправадніковымі сэнсарамі на аснове In2O3 i In2O3-MoO3 ".

Шчэрбін Дзмітрый Рыгоравіч, Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі

За цыкл работ " Фасфарэсцэнтны аналіз прадуктаў перакіснага акіслення ліпідаў in vitro i in situ".

Караткевіч Сяргей Васільевіч, Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В.А.Белага НАН Беларусі

За цыкл работ "Тэмпературныя эфекты і кантактная праводнасць пры межавай змазцы".

Валодзіна Таццяна Васільеўна, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі

За даследаванне семантыкі рытуалаў і сімвалаў у духоўнай спадчыне беларусаў.


Лаўрэаты прэмій 1999 г. за лепшую навуковую работу студэнтаў:

Мазанік Аляксандр Васільевіч, Беларускі дзяржаўны універсітэт

За цыкл публікацый "Электронныя і дыфузійныя працэсы на буйнамаштабных дэфектах у паўправадніках".

Іваноў Дзмітрый Аляксандравіч, Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі

За цыкл публікацый "Нелінейная трансфармацыя шумавых уласцівасцей шматмодавага выпраменьвання АІГ: Nd3+-лазера".

Калош Мікалай Іванавіч, Беларускі дзяржаўны універсітэт

За цыкл публікацый "Эфектыўныя ацэнкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых прыбліжэнняў".

Рацько Аляксандр Анатольевіч, Беларускі дзяржаўны універсітэт

За дыпломны праект "Даследаванне электрахімічных характарыстык іонаселектыўных электродаў на аснове металапарфірынаў".

Кухарэнка Віталь Анатольевіч, Беларуская дзяржаўная палітэхнічная акадэмія

За курсавы праект "Прапановы па комплексным экалагічным падыходзе пры праектаванні жылых і грамадскіх пабудоў".

Сальнікава Юлія Яўгенаўна, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Фр.Скарыны

За навуковы праект "Трагічнасць эпохі ў сучаснай беларускай прозе".