Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line



90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (Да 85-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (Да 85-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларусu
СЕРИЯ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК

Издательский дом Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 1, 2007 (С. 124--125)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Лазука Б. А.
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (Да 85-годдзя з дня нараджэння)

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі -- імя па-сапраўднаму знакавае не толькі для айчыннай, але і для сусветнай культуры. Яго дзейнасць, творчыя дасягненні вызначылі цэлую эпоху ў мастацтве XX стагоддзя, сцвярджаючы і развіваючы гуманістычныя ідэалы рэалістычнага мастацтва. Мастак, грамадзянін, патрыёт, грамадскі дзеяч -- М.А. Савіцкі заўсёды быў і застаецца на вастрыні сучасных падзей, адчуваючы іх глыбінную сутнасць, сэрцам вымяраючы вехі часу і гісторыі. Ён ідзе сваім няпрос-тым мастакоўскім шляхам, даючы магчымасць кожнаму з нас дакрануцца да вышэйшых чалавечых каштоўнасцей, задумацца над тым, што часта ў хуткацечнасці жыцця застаецца незаўважаным.

Жыццё і творчасць М.А. Савіцкага непарыўна звязаны з лесам беларускага народа. Ён, нарадзіўшыся ў невялікай вёсачцы Звенячы на Талачыншчыне ў 1922 г., з маленства ведаў няпростую хлебаробскую працу, навучыўся цаніць яе, заўважаць і разумець прыгажосць навакольнага свету. Ад бацькі і маці, сваякоў, аднавяскоўцаў хлопчыкам, юнаком спасцігаліся не толькі жыццёвыя сакрэты, але і такія непахісныя каштоўнасці, як дабро, любоў, спагада, вера ў лепшае з наканаванага нам лесам. Аднак важнейшым з засвоенага ў маленстве былі пачуццё ўласнай годнасці, вера ў свае сілы. Менавіта яны дапамаглі яшчэ зусім маладому чалавеку выжыць, вытрымаць у ліхалецці вайны. Але не толькі. Тыя выпрабаванні, што выпалі на яго долю, загартаваўшы волю, не затушылі, а, наадварот, абвострылі пачуцці, пакінулі адкрытым сэрца для спагады.

Цяжка, амаль немагчыма пералічыць кола праблем, якія хвалююць мастака. Шматгадовы творчы шлях М.А. Са-віцкага з відавочнасцю пацвярджае адно -- у кожным, нават прыватным эпізодзе з падзей гісторыі або сучаснасці, якія кладуцца ў аснову твора, ён шукае і знаходзіць глыбінны філасофскі сэнс, выказвае ўласную прыналежнасць да ўвасабляемага. Відаць таму кожная з работ майстра -- хвалюючы расповяд, які кранае гледача, не пакідаючы месца для абыякавасці і павярхоўнасці адносін. Адбываецца так, быццам бы кранаюцца патаемныя струны яго душы, не-залежна ад таго, хто ён -- толькі ўступаючы ў жыццё малады чалавек ці з сівелай галавой ветэран, падлетак-дзяўчынка ці кабета.

У ліку прац, выкананых М.А. Савіцкім, цэнтральнае месца займаюць творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Яе мастаку давялося зведаць ад самога пачатку, калі ён, толькі закончыўшы артылерыйскае вучылішча, трапляе на фронт, удзельнічае ў кровапралітнай абароне Севастопаля. Тады ўпершыню яму прыйшлося ўбачыць смерць увачавідкі, перажыць гібель сваіх сяброў, але і ацаніць каштоўнасць жыцця, вышэйшыя праяўленні самаахвяравання і гераізму. Потым быў палон. Канцлагеры Бухенвальд, Дахау, Дора, Мітэльбау Пакуты, здзекі, голад і смерць, смерць. Кругі дантаўскага пекла. Што дазволіла вытрымаць, выжыць? Цяжка адказаць. Магчыма, вера ў перамогу дабра над злом і непераадольнае жаданне вызвалення, свабоды. Усё перажытае потым, як здані, будзе паўставаць у думках, бачыцца ў кашмарных снах. Але пахаваць памяць было немагчыма. Аб перажытым трэба было расказачь у настаў ленне нашчадкам, засцерагчы іх, папярэдзіць.

Творы М.А. Савіцкага пра вайну складаюць бадай самую важкую частку яго мастацкай спадчыны. Гэта палот-ны, якія прысвечаны самім ваенным падзеям, гераічнай барацьбе беларускіх партызан, мноствам ахвяр ваеннага ліхалецця -- мірным людзям, дзецям, жанчынам. У іх ліку і тыя, што прадстаўляюць асабіста перажытае. Расказваючы аб вайне, мастак заўсёды імкнецца не проста паказаць той ці іншы выпадак, эпізод, а стварыць абагульненую карціну таго часу, у сімвалічным пераасэнсаванні рэчаіснасці звярнуць увагу на самае важнае. Таму так пранізліва гучаць фарбы на яго палотнах, так пераконвае пластыка, кампазіцыя, з такой выразнасцю паўстаюць ствараемыя вобразы.

Здабыткам беларускага жывапісу, мастацкай класікай, на якой было выхавана некалькі пакаленняў гледачоў, сталі такія творы, як "Партызанская мадонна", "Партызаны", "Віцебскія вароты", "Партызанская мадонна (Мінская)", "Пакаранне смерцю", "Поле", "Партызаны. Блакада". У кожнай свой свет, свая мера страсцей, раскрытых пачуццяў

Кажуць, сапраўдны майстар мноства разоў сам перажывае ўвасабляемае. Калі гэта так, то можна толькі ўявіць, якія духоўныя мукі зведаў мастак паказваючы падзеі вайны, пакуты тых, хто на сабе зазнаў яе "ласку". Дзеці вайны. Яны ёсць у болынасці работ мастака пра вайну. Гэта і маленькія спавітыя цельцы загінуўшых падчас блакады немаўлятак, якіх маці сваімі рукамі апускаюць у магілу, і па даросламу суровы позірк хлопчыка з карціны "Віцебскія ворты", і бездапаможны тварык дзяўчынкі, што не ў стане зразумець, чаму плачуць дарослыя людзі, і быццам ў тваю душу зазірнуўшыя вочы хлопчыка, якога трымае на руках маці-партызанка -- беларуская мадонна.

Трынаццаць палотнаў серыі "Лічбы на сэрцы" былі напісаны М.А. Савіцкім толькі праз тры дзесяцігоддзі па заканчэнні вайны. Выпадковасць? Відаць, патрэбны быў час, каб быць у стане яшчэ раз перажыць мінулае. Яно няў-мольна прымушала аддаць доўг, даніну памяці тым, хто загінуў у жудасных пакутах, сказаць людзям аб сваёй нянавісці і любві. Гэта свайго роду духоўнае ўзыходжанне мастака, дзе ў балючай аголенасці выступаюць смерць, зло, злачынства, чалавеканенавісніцтва -- тое, што атаясамліваецца з фашызмам. Але, паказваючы страшныя сцэны, майстар сцвярджае адну непахісную ісціну -- прыгажосць духу і цела бессмяротна, непераадольна. Адсюль выразнасць кантрастаў змрочнага акружэння і прасветленых вобразаў карцін "Мадонна Біркенау", "Адбор", "Этэрсберг -- Галгофа XX стагоддзя", "Летні тэатр".

Шматграннасць творчасці М.А. Савіцкага выдатна адлюстроўваюць работы, якія расказваюць аб мірнай ства-ральнай працы, яе выніках, паказваюць прыгажосць чалавека здавалася б у паўсядзённым і будзённым. Але і ў такіх палотнах аўтар заўсёды разважліва мудры, па філасофску глыбокі. Невыпадковы яго зварот да тэмы Зямлі і Хлеба, якія паўстаюць як светасузіральныя, маральныя ўвасабленні. Вось толькі некаторыя работы - "Зерне", "Ураджай", "У полі", "Хлеб", "Хлябы", "Сказ аб хлебе", "Хлеб новага ўраджаю". У кожнай з іх зямля і хлеб успрымаюцца быццам у новых вымярэннях, пераўтвараючыся ў глыбокага сэнсу мастацкія метафары. I яшчэ адна важная асаблівасць гэтых твораў Мастаку ўдалося перадаць стан ледзь спыненага, але бясконцага як у сказанні імгнення, набліжаючы кожнага з нас да разумения праведнасці працы -- асновы асноў быцця.

Як сапраўднага мастака-філосафа М.А. Савіцкага цікавіць асоба, яе роля ў гісторыі, разнастайныя характары, лесы. Адсюль і партрэтнасць болынасці з яго работ, і зварот да самога жанру партрэта. Мастак піша не толькі сваіх бацькоў, жонку і сына, знаёмых, сяброў. Ён увасабляе кіраўнікоў Камуністычнай партыі, урада, грамадскіх дзеячаў, рэвалюцыянераў, прэзідэнтаў Акадэміі навук Беларусі, слынных пісьменнікаў і паэтаў У кожным з твораў М.А. Савіцкі паўстае тонкім псіхолагам, аналітыкам, выяўляючы не павярхоўнае, знешняе, а глыбінную сутнасць асобы. Нават аддаючы даніну свайму часу, працуючы над партрэтамі У. I. Леніна, мастак не саступае ўласным прынцыпам, а застаецца праўдзівым, бескампрамісным, адшуквае ў сваім героі тыя рысы і якасці, якія і зараз не ў стане пахіснуць новыя палітычныя ацэнкі.

Наўрад ці думаў мастак, што трагедыя Вялікай Айчыннай вайны стане па сваёй маштабнасці не апошняй для беларускага народа, і што яму давядзецца зноў перажыць разам з усімі боль страт, гора тых, хто будзе вымушаны пакінуць абжытую спрадвеку зямлю, убачыць кінутыя хаты, здзірванелыя палеткі, небяспечную прыгажосць квіт-неючых садоў Так нарадзілася яшчэ адна серыя работ М.А. Савіцкага -- "Чарнобыльская". У яе палотнах, такіх як "Плач аб зямлі", "Пакінутыя", "Доля", "Чарнобыльская мадонна", "Відушчы", "Крыж надзеі", з не меншай чым у папярэдніх творах перакананасцю мастак распавядае аб неабароненасці чалавецтва, кволасці жыцця, аб неабходнас-ці берагчы яго ад нашай жа нядбайнасці. Новай, у сугучнасці з тэмай, стала мастацкая мова жывапісца: халодны, варожы змрок каларыту, ломкасць ліній, кантрастнасць колеравых плям.

Няўмольны і хуткацечны час уносіць свае змены, штосьці робіць другарадным, неістотным, і наадварот -- раней незаўважаемаму надае вышэйшы сэнс, перамяшчае акцэнты. Гэта прыходзіць з творчай сталасцю. Для М.А. Савіцкага напрыканцы XX стагоддзя першаснай стала хрысціянская тэматыка, сцвярджэнне адвечных каштоўнасцей, вы-яўленне духоўнай сутнасці чалавека. Карціны "Зняцце з крыжа", "Сялянская п'ета", "Нясенне крыжа", "Спакушэнне Іуды", палотны серыі "Запаветы блажэнства" -- аўтарскае пераасэнсаванне высока маральных ісцін аб дабраце, ахвяраванні, спакусе, высакароднасці. У іх мастак бачыць глыбінную сутнасць чалавечага прызначэння.

Уяўленне аб шматграннасці творчага лесу М.А. Савіцкага даюць яго манументальныя працы. Менавіта ў іх з найбольшай відавочнасцю адлюстравалася здольнасць мастака да маштабнасці мыслення, талент перадаць у абагульненых вобразах дух, стваральны пафас эпохі. Этапнымі сталі такія яго работы, як роспісы "Вялікая Айчынная вайна. 1944 год" у Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны і "Эстафета пакаленняў" у санаторыі "Беларусь" у Місхоры, габелены "Ленінізм" і "СССР. Этапы перамог" для залы пасяджэнняў ЦК КПБ (зараз Рэзі-дэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Міхаіл Андрэевіч ніколі не быў мастаком-пустэльнікам, які замыкаецца ў коле сваіх прафесійных праблем, у сценах майстэрні. Як яго творчасць, так і ён сам заўсёды застаюцца адкрытымі для кожнага, хто мае ў гэтым патрэбу. Шчодры сэрцам мастак перадае свае веды маладым. Нязменна з 1980 г. ён узначальвае Творчыя акадэмічныя майстэрні, вучыцца ў якіх, мець парады ад "самога Савіцкага" лічыцца за гонар. Надзвычай багатая і грамадская дзейнасць М.А. Савіцкага. У пэўныя часы ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, уваходзіў у склад кіруючых органаў Саюза мастакоў Савецкага Саюза і Беларусі. Заслугі мастака прызнаны прысуджэннем яму ганаровых званняў -- народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў Расіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Свой юбілейны год Міхаіл Андрэевіч сустракае як заўсёды ў майстэрні, за працай. У гэтым, у служэнні Айчыне, свайму народу, ён бачыць вышэйшую прызначанасць любога чалавека, не робячы ніякага выключэння і для сябе.

Журнал Top

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 15 февраля 2007 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2007 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 2007 Издательский дом "Беларуская навука"