Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.03.2020

НАН Беларусі прадставіла 25 інавацыйных праектаў у фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

2–3 сакавіка 2020 г. 18 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі на выстаўцы і перад рэспубліканскім экспертным саветам 25 інавацыйных праектаў у фінале рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Праекты былі прадстаўлены ў васьмі конкурсных намінацыях і адлюстравалі асноўныя напрамкі дзейнасці НАН Беларусі. Па выніках конкурсу сярод лепшых прызнаны 5 праектаў маладых вучоных НАН Беларусі.

Пераможцамі сталі:

  1. Александровіч Сяргей Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік лабараторыі «Энергабяспека» Інстытута энергетыкі НАН Беларусі, праект – «Сістэма жыццезабеспячэння інавацыйнага жылога дома на аснове выкарыстання электраэнергіі і другасных энергарэсурсаў» (намінацыя «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць»).
  2. Барэйка Ганна Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай дыягностыкі і біялагічнага кантролю фітапатагенных мікраарганізмаў «Калекцыя мікраарганізмаў» ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі», праект – «ПЛР-дыягностыка грыбных і бактэрыяльных захворванняў агародніны» (намінацыя «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць»).
  3. Мерынаў Віталій Канстанцінавіч, Тулейка Анастасія Сяргееўна, малодшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела «Фрыкцыйнае матэрыялазнаўства» Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ахметаў Цімур Альфрытавіч, загадчык лабараторыі вытворчасці вырабаў з металу даследчыцкага цэнтра – галіновай лабараторыі тэхналогій металургічнай і сталядротавай вытворчасці ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынга “БМК”», праект – «Выкарыстанне адходаў сталеплавільнай вытворчасці для атрымання кампазітных матэрыялаў трыбатэхнічнага прызначэння з мэтай імпартазамяшчэння» (намінацыя «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць»).
  4. Цімохіна Аксана Васільеўна, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі імуналогіі і клетачнай біяфізікі ДНУ «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі», праект – «Тэхналогія банкіравання алагенных дэндрытных клетак для прымянення ў лячэнні анказахворванняў» (намінацыя «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка»).
  5. Барадзіна Ксенія Уладзіміраўна, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі прыкладной біяхіміі ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», праект – «Пептыдныя нейрапратэктары, якія валодаюць антыдэпрэсіўнай і супрацьтрывожнай актыўнасцю» (намінацыя «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія»).

«100 ідэй для Беларусі» – рэспубліканскі конкурс, арганізаваны Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з мэтай актывізаваць інавацыйнае мысленне моладзі, залучыць яе да рашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымуляваць грамадзянскія ініцыятывы ў рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

Фота С. Дубовік, газета Навука