Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.03.2020

Віншаванне з 8 сакавіка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова

Дарагія жанчыны!
Паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з цудоўным веснавым святам – Днём жанчын!

8 сакавіка ва ўсіх нас асацыіруецца з пачаткам вясны, вяртаннем цяпла і абуджэннем жыцця ў прыродзе. Стагоддзі і тысячагоддзі сусветнай гісторыі асвечаны мудрасцю і пяшчотнасцю, абаяльнасцю і прыгажосцю жанчын. Дзякуючы вашай жыццёвай сіле, натхненню і доўгацярпенню працягвае існаваць чалавечы род. Маці, сястра, каханая – жаночы першапачатак суправаджае нас ад моманту нараджэння да апошнга дыхання. Мы, мужчыны, памятаем пра неацэнны ўнёсак жанчын-вучоных у развіццё нашай краіны і айчыннай навукі. Мы высока цэнім ваш нестандартны погляд на рашэнне многіх праблем, ваша ўменне спалучаць напружаную працу ў інстытутах і лабараторыях з хатнімі клопатамі. Мы давяраем вам выкананне няпростых кіраўнічых задач, з якімі вы бліскуча спраўляецеся. Без жанчын наша Акадэмія навук не была б сённяшняй. Навуковыя калектывы, дзе жанчыны складаюць большасць, паказваюць прыклад, як нават у наш няпросты час можна паспяхова выконваць пастаўленыя задачы. Лаўрэатамі многіх прэстыжных навуковых узнагарод і прэмій апошніх гадоў з’яўляюцца іменна жанчыны-вучоныя. А ўзнагарода для нас, мужчын, у гэты дзень – шчырыя ўсмешкі і іскрынкі ў вачах!

Няхай добрыя пачуцці саграваюць вашы сэрцы.

Няхай побач будуць верныя надзейныя людзі, якія дапамагаюць палегчыць вашу працу і ахоўваюць ад нягод.

Новых вам эмоцый, веснавога натхнення, цудоўнага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік