Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.03.2020

Кіраўніцтва Прэзідыума НАН Беларусі павіншавала жанчын з 8 Сакавіка

Кіраўніцтва НАН Беларусі павіншавала жанчын, якія працуюць у НАН Беларусі, са святам 8 Сакавіка. Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін ўручыў жанчынам-навукоўцам віншаванні ад імя Кіраўніка дзяржавы. Напярэдадні свята словы віншаванняў і пажаданняў у адрас жанчын выказаў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, кіраўнік апарата НАН Беларусі Пётр Віцязь, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванец, кіраўніцтва Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі.

Пасля адбыўся святочны канцэрт.

Фота С. Дубовік, газета Навука