Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.03.2020

Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Саветамі маладых вучоных НАН Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Азербайджана

2―6 сакавіка 2020 года Станіслаў Юрэцкі, намеснік старшыні Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, і Марына Малько, старшыня Савета маладых вучоных аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат біялагічных навук, прынялі ўдзел у рабоце ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных «Міждысцыплінарныя падыходы ў рашэнні сучасных праблем фундаментальных і прыкладных навук» (г. Баку, Азербайджан).

Падчас канферэнцыі былі прапрацаваны пытанні пашырэння навуковага супрацоўніцтва паміж Саветамі маладых вучоных акадэмій навук Беларусі, Азербайджана, Малдовы, Расіі, Турцыі, Украіны, Узбекістана і другіх краін, вызначаны перспектывы наладжвання ўзаемадзеяння для далейшага супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных праграм, абмеркаваны пытанні дыверсіфікацыі і нарошчвання экспарту арганізацыйных, кансалтынгавых і навукова-даследчых паслуг, а таксама падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Саветамі маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Азербайджана.