Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.03.2020

У Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося выязное прэс-мерапрыемства, прысвечанае рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Тэхналогія-СД»

6 сакавіка 2020 года НАН Беларусі і Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства «Сумесныя распрацоўкі беларускіх і расійскіх вучоных у сферы стварэння перспектыўных матэрыялаў і элементаў касмічных сродкаў. Рэалізацыя праграмы Саюзнай дзяржавы “Тэхналогія-СД”».

Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і Саюзных СМІ выступіў дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі Алег Пенязькоў: «Мы абмяркоўваем стварэнне новай праграмы Саюзнай дзяржавы “Рэсурс”. Яна будзе працягам папярэдніх праграм “Нанатэхналогіі-СД” і “Тэхналогія-СД”. Зараз фарміруецца канцэпцыя гэтай праграмы». Сярод задач, якія вучоныя плануюць выканаць пры рэалізацыі гэтай праграмы, – стварэнне спадарожнікавай групоўкі, якая ў рэжыме рэальнага часу на працягу сутак дае інфармацыю пра наяўнасць пэўных хімічных рэчываў у атмасферы Зямлі (як у высокіх слаях, так і ў прыземным). Гэта дазволіць рашаць многія эканамічныя, навуковыя і абаронныя задачы, а ў далейшым – весці глабальны маніторынг навакольнага асяроддзя як у Беларусі і Расіі, так і ў маштабах зямнога шара.

Падчас прэс-мерапрыемства журналісты наведалі структурныя падраздзяленні інстытута.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука