Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.04.2020

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная развіццю касмічнай галіны Беларусі на сучасным этапе

8 красавіка 2020 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Развіццё касмічнай галіны Беларусі на сучасным этапе», прымеркаваная да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел акадэмік Віцязь Пётр Аляксандравіч, кіраўнік апарата НАН Беларусі, і Залаты Сяргей Анатольевіч, дырэктар навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства (НІРУП) «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Кіраўнік апарата НАН Беларусі Пётр Віцязь адзначыў, што паспяховы вопыт супрацоўніцтва з расійскімі калегамі дазволіў перайсці да стварэння новага спадарожніка з больш высокай раздзяляльнай здольнасцю (0,35 м). «Эскізны праект завершаны, хутка пяройдзем ужо да рабочага праекта. Другі спадарожнік будзе гарантаваць нам канкурэнтную прысутнасць на сусветным рынку касмічных тэхналогій дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі», – падкрэсліў ён.

Дырэктар НІРУП «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Сяргей Залаты паведаміў журналістам, што праект міждзяржаўнай праграмы «Інтэграваная сістэма дзяржаў-членаў ЕАЭС па вытворчасці і аддачы касмічных і геаінфармацыйных паслуг на аснове нацыянальных крыніц даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі» праходзіць узгадненне. Па гэтай праграме плануецца развіццё нацыянальных сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. У прыватнасці, мяркуецца, што Расія і Беларусь зробяць два касмічныя апараты з раздзяляльнай здольнасцю 0,35 м, а Казахстан – тры спадарожнікі з раздзяляльнай здольнасцю 5 м. Рэалізацыя праграмы дазволіць атрымліваць увесь неабходны аб’ём касмічных даных у інтарэсах краін ЕАЭС.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука