Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.04.2020

Часопісы НАН Беларусі ў адкрытым доступе

Для садзейнічання навуковай і даследчай дзейнасці ва ўмовах абмежавальных мер НАН Беларусі адкрыла свабодны доступ да васьмі часопісаў:

  • Даклады Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук
  • Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук
  • Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук
  • Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук
  • Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук
  • Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук
  • Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук
  • Публікацыі з усіх выпускаў часопісаў можна чытаць, загружаць і спампоўваць у выглядзе PDF-файлаў бясплатна на афіцыйных сайтах выданняў. Адкрыты доступ будзе працаваць да 1 мая 2020 года.

    Адкрыты доступ да навуковых часопісаў дазваляе павысіць эфектыўнасць работы даследчыкаў, навуковых арганізацый і ўніверсітэтаў, а таксама садзейнічае прасоўванню і развіццю навуковых ідэй і тэхналогій.

    Тэгi
    #выданні