Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.04.2020

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя па пытаннях аховы і захавання культурнай спадчыны

15 красавіка 2020 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Пытанні аховы і захавання культурнай спадчыны. Добраўпарадкаванне тэрыторый воінскіх пахаванняў, помнікаў і абеліскаў», прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, і Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Падчас прэс-канферэнцыі вучоныя-гісторыкі расказалі пра работу па захаванні помнікаў археалогіі, выказалі свае меркаванні адносна неабходнасці павышэння ўзроўню падрыхтоўкі прафесіянальных рэстаўратараў, паведамілі пра акцыі па навядзенні парадку на месцах воінскіх пахаванняў, якія запланавана правесці напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Фота газета Навука