Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2020

Савет маладых вучоных запрашае на бясплатны вэбінар «New Space for students: We are going to the Moon»

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае 29 красавіка на бясплатны вэбінар «New Space for students: We are going to the Moon». Спікерамі анлайн-сустрэчы стануць члены каманды Lunar Zebro аднаго з лепшых тэхнічных універсітэтаў свету – Тэхнічнага ўніверсітэта Дэлфта (Нідэрланды).

Lunar Zebro адправіць на Месяц самы маленькі ў свеце месяцаход. Мініяцюрызацыя тэхналогій – адна з галоўных мэт місіі. «Для космасу маса іграе ключавую ролю ва ўсім: ад затрат да зборкі; даследаванне і, самае галоўнае, дэманстрацыя такіх тэхналогій – жыццёва важны крок, і гэта іменна тое, што робіць Lunar Zebro», – расказвае лідар каманды і кіраўнік аперацыямі (Team Leader and Head of Operations) Maneesh Kumar Verma.

Яшчэ адна з асноўных мэт будучай місіі – практычны вопыт.

Падчас вэбінару можна будзе пазнаёміцца са студэнтамі, якія ўдзельнічаюць у новай касмічнай гонцы, даведацца, як яны арганізуюць сваю працу ў самаізаляцыі, азнаёміцца з такімі радзеламі працы каманды, як Structures, Electronics, Software, Operations і PR, а таксама абмеркаваць магчымыя сумесныя праекты на сесіі пытанняў і адказаў.

Больш падрабязна даведацца пра вэбінар і зарэгістравацца можна на старонцы: https://skld.me/page10349621.html.