Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.04.2020

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя вучоных-аграрыяў

23 красавіка 2020 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя «Распрацоўкі беларускіх вучоных у дапамогу садаводам-аматарам. Новыя гатункі бульбы, пладовых культур і агародніны, ахова раслін ва ўмовах нестабільнага надвор’я».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Вадзім Маханько, дырэктар РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву»,Аляксандр Таранаў, дырэктар РУП «Інстытут пладаводства», Андрэй Чайкоўскі, дырэктар РУП «Інстытут агародніцтва», Вераніка Камардзіна, загадчык лабараторыі аховы пладовых культур РУП «Інстытут аховы раслін».

Вучоныя расказалі пра фактары, што ўплываюць на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, аптымальныя тэрміны пасадкі, а таксама рызыкі, якія можна чакаць з улікам умоў надвор’я і клімату на працягу года.