Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.05.2020

Кіраўніцтва НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым прыняло ўдзел у акцыі «Беларусь помніць. Помнім кожнага»

У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзіць Рэспубліканская акцыя «Беларусь помніць. Помнім кожнага», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Да яе далучыліся кіраўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, у тым ліку Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў, першы намеснік Старшыні Прэзідыума акадэмік Сяргей Чыжык, намеснік Старшыні Прэзідыума акадэмік Сяргей Кілін, намеснік Старшыні Прэзідыума акадэмік Аляксандр Кільчэўскі, намеснік Старшыні Прэзідыума член-карэспандэнт Пётр Казакевіч, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, старшыня Савета маладых вучоных Андрэй Іванец, кіраўнік апарата НАН Беларусі акадэмік Пётр Віцязь, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў член-карэспандэнт Аляксандр Каваленя.

Яны ўсклалі кветкі да абеліска на 9-м км Маскоўскай шашы ва Уруччы. Помнік узведзены ў памяць аб 30 тыс. ваеннапалонных, савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, расстраляных у 1941–1943 гадах. На мемарыяльнай пліце выбіты імёны некалькіх дзясяткаў воінаў, якія загінулі ў раёне Уручча. Вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі прымалі непасрэдны ўдзел ва ўстанаўленні звестак аб загінулых героях.

Фота В. Ляснова, газета Навука


Тэгi
#акцыі