Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.05.2020

Праводзіцца рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2021 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных», праводзіцца рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2021 год. Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук – да 35 гадоў, вучоных без ступені – да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2020 года), якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці. Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладых навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, унёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Дакументы суіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі, падаюцца ў наступнай паслядоўнасці:
да 15 чэрвеня 2020 г. – электронная версія матэрыялаў дасылаецца на адрас olga@presidium.bas-net.by;
да 1 ліпеня 2020 г. – дакументы, падпісаныя кіраўніком арганізацыі і аформленыя ў папку-скорасшывальнік, накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317.

Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе і рэкамендацыямі па афармленні дакументаў можна азнаёміцца тут.