Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.05.2020

Аб'яўлены конкурс Беларуска-германскай гістарычнай камісіі на атрыманне стыпендый для навукова-даследчых стажыровак

Беларуска-германская гістарычная камісія (далей названая “Камісія”) спрыяе сумеснаму даследаванню беларускай і нямецкай гісторыі, яе транснацыянальнага кантэксту і гістарычных узаемадачыненняў паміж Германіяй і Беларуссю. Пры гэтым камісія жадае таксама падтрымліваць трансгранічныя даследаванні студэнтаў старэйшых курсаў і маладых навукоўцаў з абедзвюх краін. Дзеля гэтага Камісія выдзяляе стыпендыі для навукова-даследчых стажыровак у Германіі і Беларусі працягам аднаго месяца. Стыпендыі служаць падтрымцы навуковай дзейнасці, якая адпавядае мэтам Беларуска-германскай гістарычнай камісіі.

Тэрмін, на які выдзяляецца стыпендыя: 1 месяц.

Аб’ём стыпендыі: Стыпендыя складае 2 500 еўра для аднамесячнай навукова-даследчай стажыроўкі ў Германіі і 2 000 еўра для аднамесячнай навукова-даследчай стажыроўкі ў Беларусі. Дадатковыя выплаты на пакрыццё выдаткаў у сувязі з праездам і пражываннем і надбаўкі для стыпендыятаў з сям’ёй не прадугледжаны.

Не пазней чым праз тры месяцы пасля заканчэння перыяду, на які выдзяляецца стыпендыя, неабходна падаць справаздачу аб выніках навукова-даследчай стажыроўцы аб’ёмам не менш за дзве старонкі.

Дакументы, якія падаюцца ў якасці заявы:

  • кароткае апісанне даследчага праекта са звесткамі аб стане даследавання, папярэдне праведзенай працы, метадах і крыніцах (да 3 старонак),
  • план работ у час плануемай аднамесячнай навукова-даследчай стажыроўкі,
  • рэзюмэ, спіс публікацый па тэме,
  • пісьмовая рэкамендацыя навуковага кіраўніка ці іншай асобы з акадэмічнай сферы
  • Кароткае апісанне даследчага праекта і план работ для заяў з Беларусі падаюцца на беларускай (ці рускай) і англійскай мовах, астатнія дакументы падаюцца на беларускай ці рускай мове. Для заяў з Германіі кароткае апісанне праекта і план работ падаюцца на нямецкай і англійскай мовах. Астатнія дакументы для ўдзелу ў конкурсе на нямецкай ці англійскай мове.

    Просьба дасылаць заявы на ўдзел у форме файла ў фармаце PDF да 1 чэрвеня 2020 г. электроннай поштай на адрас belanovich-petz@dgo-online.org або gross.alena@mail.ru.

    Кантактныя асобы:
    Алеся Белановіч-Пэтц, Нямецкае таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы, Берлін
    belanovich-petz@dgo-online.org
    Алена Грос, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінск
    gross.alena@mail.ru

    Інфармацыйны ліст