Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2020

У Віцебску завяршыла работу LXII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы трываласці»

29 мая 2020 года ў Віцебску завяршыла работу LXII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы трываласці» (АПТ-2020), прысвечаная акадэміку УССР Давідзенкаву М.М. – вядомаму вучонаму ў галіне фізікі трываласці і пластычнасці матэрыялаў. Арганізатарам мерапрыемства пад эгідай Міждзяржаўнага каардынацыйнага савета па фізіцы трываласці і пластычнасці матэрыялаў выступіла Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі».

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 160 вучоных і спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, а таксама далёкага замежжа (Кітая, Індыі, В’етнама, Канады і Нарвегіі). Праграма мерапрыемстваў уключала 151 даклад, фармат выступленняў з дакладамі – дыстанцыйны (анлайн).