Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.06.2020

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №191 ад 3 чэрвеня 2020 г. узнагароджаны:

Медалём «За працоўныя заслугі» – дырэктар установы Белдзяржуніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі», член-карэспандэнт НАН Беларусі Харын Юрый Сямёнавіч;
Медалём Францыска Скарыны – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Капылоў Ігар Лявонавіч.

Званне «Заслужаны работнік адукацыі» прысвоена Сняжыцкаму Віктару Аляксандравічу – рэктару Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, члену-карэспандэнту НАН Беларусі.