Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.06.2020

Аб’яўлены конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2021 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб’явілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2021 год. Вылучэнне кандыдатур для прызначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы; першыя два этапы для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў, якія навучаюцца пры навуковых установах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праводзяцца ў Акадэміі навук. Інфармацыя пра парадак і ўмовы правядзення адкрытага конкурсу размешчана тут.

Аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі дакументы неабходна накіраваць да 15 верасня 2020 г. у Галоўнае ўпраўленне кадрамі і кадравай палітыкай апарата НАН Беларусі (220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, пак. 404, кантактны тэл.: 284-26-03, адк. Іванюковіч Ганна Уладзіміраўна).