Нацыянальная акадэмія навук Беларусі запрашае маладых вучоных Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у конкурсе «Прапановы маладых вучоных Беларусі для кампаніі LG Electronics Inc. 2020». Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і садзейнічання камерцыялізацыі распрацовак, што адпавядаюць актуальным тэхналагічным запытам кампаніі LG Electronics Inc. і належаць маладым вучоным Беларусі.
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і кампанія LG Electronics Inc. пры падтрымцы ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі» і Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца вучоныя ва ўзросце да 35 гадоў.
Для ўзнагароды пераможцаў выдзяляецца прызавы фонд у памеры 5000 долараў ЗША (першая прэмія – 2000 долараў ЗША, дзве другія – па 1000 і дзве трэція – па 500 долараў ЗША).
Конкурс праводзіцца ў два этапы.
Першы этап (пастаянна да 15.09.2020) – інфармаванне патэнцыяльных удзельнікаў аб правядзенні Конкурсу, кансультаванне ўдзельнікаў Конкурсу.
Другі этап (да 15.10.2020) – вызначэнне і ўзнагароджанне пераможцаў Конкурсу:
З Палажэннем аб правядзенні конкурсу маладых вучоных «Прапановы маладых вучоных Беларусі для кампаніі LG Electronics Inc. 2020» і патрабаваннямі да афармлення прапаноў можна азнаёміцца тут.