Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.06.2020

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб’явіў конкурс навуковых праектаў па COVID-19

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб’явіў рэспубліканскі тэматычны конкурс праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў па актуальных праблемах, звязаных з пандэміяй каранавіруса COVID-19.

Конкурс «Навука «COVID-19»-2021» праводзіцца (без абмежаванняў па ўдзеле ў другіх конкурсах фонду) па наступных напрамках:

  • этыялогія і эпідэміялогія каранавіруснай інфекцыі;
  • біяхімічныя, імуналагічныя, патафізіялагічныя і біяфізічныя механізмы патагенезу каранавіруснай інфекцыі;
  • матэматычнае мадэляванне распаўсюджання вірусных захворванняў;
  • распрацоўка мер прафілактыкі і спосабаў дыягностыкі;
  • распрацоўка схем супрацьвіруснай і агульнаўмацавальнай тэрапіі, пошук лекавых сродкаў і вакцын;
  • супрацьвірусны імунітэт і функцыі імуннай сістэмы;
  • малекулярная эвалюцыя SARS-CoV-2;
  • біяэтычныя аспекты і прымяненне метадаў сацыяльных навук у даследаваннях каранавіруснай інфекцыі.
  • Падача заявак ажыццяўляецца праз АІС «БРФФД» не пазней за 15.09.2020 (да 17.00). Папяровы варыянт заяўкі накіроўваецца ў БРФФД толькі паштовым адпраўленнем не пазней за 18.09.2020.

    Іншыя падрабязнасці на старонцы http://fond.bas-net.by/if274_.html