Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.06.2020

Адбыўся адкрыты дыялог паміж маладымі вучонымі НАН Беларусі і спецыялістамі КУП «Мінскводаканал»

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 15 чэрвеня 2020 г. прайшоў Навукова-папулярны семінар Савета маладых вучоных НАН Беларусі і маладых спецыялістаў КУП «Мінскводаканал».

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па Цэнтральным батанічным садзе. Пасля яе галоўны спецыяліст аддзела навукова-аналітычнай работы апарата НАН Беларусі, намеснік старшыні Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі расказаў маладым спецыялістам КУП «Мінскводаканал» пра структуру і дзейнасць акадэміі навук і работу маладых вучоных. Далей удзельнікі семінара перайшлі да адкрытага дыялогу і абмеркавалі прапановы па супрацоўніцтве.

Фота В. Ляснова, газета Навука