Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.06.2020

Адбыўся круглы стол, прысвечаны Дню эканаміста

30 чэрвеня 2020 г. у НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Забеспячэнне эканамічнага росту Рэспублікі Беларусь ва ўмовах новых выклікаў і пагроз», прысвечаны Дню эканаміста (30 чэрвеня). Арганізатар мерапрыемства – Інстытут эканомікі НАН Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых навукова-даследчых арганізацый і ўстаноў эканамічнага профілю НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мэта правядзення круглага стала – вызначэнне магчымасцей, крыніц і шляхоў забеспячэння эканамічнага росту Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз, у тым ліку ва ўмовах наступстваў пандэміі COVID-19.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў паведаміў журналістам, што «Акадэмія навук заўсёды актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы цэлага комплексу механізмаў, мер, падыходаў, метадаў развіцця эканомікі. У Інстытуце эканомікі створана беларуская эканамічная школа – буйны кластар, які прызначаны збіраць усіх вучоных-эканамістаў краіны, каб яны маглі абмяркоўваць праблемы, выпрацоўваць прапановы, каб затым унесці іх ураду, Міністэрству эканомікі і другім ведамствам для прыняцця рашэнняў».

Фота С. Дубовік, газета Навука