Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.07.2020

Адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19

9 ліпеня 2020 года адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19, у якім прынялі ўдзел вядучыя вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі. Бакі абмеркавалі пытанні, што тычацца COVID-19 у камарбідных пацыентаў (дакладчык – Наталля Міцькоўская, загадчык кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»), распрацовак Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі па пераадоленні COVID-19 (дакладчык – Сяргей Губкін, дырэктар ДНУ «Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі») і рацыянальнасці тэрапіі антыбіётыкамі пры лячэнні COVID-19 (дакладчык – Дзмітрый Рузанаў, прарэктар па лячэбнай рабоце УА «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»).

Падчас пасяджэння ўзнімаліся пытанні пра тактыку вядзення пацыентаў з шэрагам спадарожных захворванняў на фоне COVID-19, стварэнне рэестра пацыентаў, што перанеслі COVID-19, асаблівасці распрацоўкі айчыннай вакцыны і ролю рэспіраторнага мікрабіёму ў працэсе працякання названага захворвання.

Па выніках праведзенага пасяджэння запланавана апублікаванне матэрыялаў дакладаў у вядучых навуковых часопісах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.