Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.07.2020

Адбылося пасяджэнне Навуковага савета МААН па вірусалогіі

17 ліпеня 2020 года ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Навуковага савета МААН па вірусалогіі.

З уступным словам выступіў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Кільчэўскі. На мерапрыемстве было зацверджана Палажэнне аб Навуковым савеце МААН па вірусалогіі. З дакладам «Клінічныя аспекты COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь» выступіў Ігар Карпаў, загадчык кафедры інфекцыйных захворванняў УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», доктар медыцынскіх навук, прафесар, галоўны спецыяліст па інфекцыйных захворваннях Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука