Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.07.2020

Адбылася прэс-канферэнцыя «Перспектыўныя інфраструктурныя праекты па выкарыстанні электрычнай энергіі ў розных сферах эканомікі Беларусі»

23 ліпеня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Перспектыўныя інфраструктурныя праекты па выкарыстанні электрычнай энергіі ў розных сферах эканомікі Беларусі».

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел акадэмік Аляксандр Міхалевіч – навуковы кіраўнік Рэспубліканскага навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Мікалай Шэўчык – в.а. дырэктара Рэспубліканскага навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», член Наглядальнага савета рэспубліканскага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь».

Аляксандр Міхалевіч расказаў аб праведзеным навуковым аналізе эканамічнага росту вядучых краін свету ў сувязі з ацэнкай энергаэфектыўнасці іх гаспадарчай дзейнасці. Прысутныя эксперты дэталёва разгледзелі дадзеную тэму і падрабязна спыніліся на рэалізацыі праектаў у галіне энергетыкі ў нашай краіне, а таксама абмеркавалі ўплыў запуску Астравецкай АЭС на тарыфы на электраэнергію ў нашай краіне і закранулі тэму развіцця электратранспарту.


Фота М. Гулякевіч, газета Навука