Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.08.2020

На базе Інстытута фізіялогіі створаны Цэнтр біямедыцынскіх тэхналогій

Па распараджэнні Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова на базе Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі створаны Цэнтр біямедыцынскіх тэхналогій. Неабходнасць стварэння дадзенага цэнтра абумоўлена вывучэннем праблем мікрабіёму, пошукам падыходаў да распрацоўкі вакцын супраць новых інфекцыйных пагроз і развіццём новага напрамку ў Інстытуце па распрацоўцы інавацыйных падыходаў да лячэння, дыягностыкі і прафілактыкі сацыяльна значных захворванняў інфекцыйнай і неінфекцыйнай этыялогіі.

Для забеспячэння дзейнасці Цэнтра ў яго структуру ўключаны: лабараторыя клетачных тэхналогій, шматпрофільная дыягнастычная лабараторыя, лабараторыя фізіялогіі харчавання і спорту, аддзел платных медыцынскіх паслуг.

Навуковы кіраўнік Цэнтра біямедыцынскіх тэхналогій – Стома Ігар Алегавіч, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі клетачных тэхналогій Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.