Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.10.2020

НАН Беларусі працягвае прыём матэрыялаў на конкурс на лепшае асвятленне навуковых дасягненняў 2020 года ў СМІ

НАН Беларусі працягвае прыём матэрыялаў на конкурс на лепшае асвятленне навуковых дасягненняў 2020 года ў СМІ

З мэтамі фарміравання цэласнага пазітыўнага вобраза навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, стымулявання творчай і прафесіянальнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесіянальных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла конкурс 2020 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам у наступных намінацыях: лепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні; лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні; лепшае асвятленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт.

Матэрыялы, якія вылучаюцца на конкурс, дасылаюцца да 20 снежня 2020 г. камісіі на папяровым і электронным носьбітах на адрас: г. Мінск, пр.Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі (каб. 411) і на электронную пошту: press@presidium.bas-net.by

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да прэс-сакратара НАН Беларусі Марцалевай Наталлі Аляксандраўны па тэл. 373-14-05.


З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут