Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.11.2020

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гэтае свята штогод адзначаецца ў нашай краіне як сімвал павагі да традыцый і здзяйсненняў папярэдніх пакаленняў.

Восень 1917 года адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, ажыццявіла такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць.

Іменна Кастрычніцкая рэвалюцыя зрабіла магчымым стварэнне беларускай дзяржавы, рэалізавала законнае права народа на самавызначэнне, развіццё сваёй культуры і ўмацаванне нацыянальнага адзінства.

Пераняўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, Беларусь развіваецца і рухаецца наперад, да забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян. Прымнажаецца яе нацыянальны набытак, на новы інавацыйны ўзровень выходзяць эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера і навука.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія калегі, моцнага здароўя, шчасця, значных поспехаў і навуковых дасягненняў у імя нашай любімай Радзімы.

Са святам!