Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.11.2020

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная ўнёску беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі

10 лістапада 2020 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: унёсак беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі».

У якасці спікераў на мерапрыемстве выступілі: Дзмітрый Лужынскі, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і вытворчасці РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве»; Аляксандр Будзевіч, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі»; Іна Родзькіна, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве»; Віктар Галдыбан, загадчык лабараторыі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі».