30 лістапада 2020 года ў НАН Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў першага сумеснага конкурсу НАН Беларусі і карэйскай кампаніі LG Electronics для маладых вучоных. Дыпломы пераможцам уручыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
У 2020 годзе НАН Беларусі сумесна з карэйскай кампаніяй LG Electronics упершыню быў праведзены конкурс маладых вучоных «Прапановы маладых вучоных Беларусі для кампаніі LG Electronics 2020». Згодна з Палажэннем, лаўрэаты ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі. Па выніках разгляду і абмеркавання заявак беларускіх навуковых і адукацыйных арганізацый у рамках пасяджэння Тэхнічнага кансультацыйнага савета LG Electronics-НАН Беларусі членамі дадзенага савета і экспертамі кампаніі LG Electronics былі вызначаны пераможцы.
Дыпломам першай ступені ўзнагароджаны Дзмітрый Грапаў за прапанову «Катод халоднага выпраменьвання для рэнтгенаўскага і ТГц метадаў» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
Дыпломам другой ступені ўзнагароджаны Віталій Мерынаў за прапанову «Бескантактнае выяўленне лазерна-індуцыраванага ультрагуку для неразбуральнага кантролю і ацэнкі» (Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага НАН Беларусі).
Дыпломы трэцяй ступені прысуджаны тром маладым вучоным: