Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2019

Маладыя вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у Міжнародным VII Мінскім адкрытым робатурніры

Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняў актыўны ўдзел у Міжнародным VII Мінскім адкрытым робатурніры, які прайшоў з 31 мая па 2 чэрвеня 2019 г. у Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа. Мерапрыемства было арганізавана Асацыяцыяй па садзейнічанні развіццю ў галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій “Адукацыя для будучыні”.

У ходзе работы выставы адукацыйных тэхналогій былі прадстаўлены распрацоўкі супрацоўнікаў лабараторыі робататэхнічных праблем ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. З адукацыйнай лекцыяй для ўдзельнікаў робатурніра выступіў намеснік старшыні Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Станіслаў Юрэцкі на тэму “Асноўныя напрамкі работы Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з навучэнцамі і студэнтамі”.