Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.06.2019

Дэлегацыя НАН Беларусі пад кіраўніцтвам акадэміка Сяргея Усанава наведала Кубу

У перыяд з 21 па 29 мая 2019 года дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Сяргея Усанава знаходзілася з візітам у г. Камагуэй і в. Каё-Гільерма (Рэспубліка Куба) для ўдзелу ў II Міжнародным Кангрэсе “Біяпрацэсы Куба 2019”.

У гэтым годзе, акрамя кубінскіх вучоных, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Італіі, Іспаніі, Калумбіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі, Японіі.

У ходзе Кангрэса прадстаўнікі НАН Беларусі правялі перагаворы з кубінскімі вучонымі і прадстаўнікамі шэрагу замежных навуковых арганізацый аб магчымых напрамках і механізмах сумеснай дзейнасці, а таксама выступілі з дакладамі на тэму “Распрацоўка сінтэтычных бібліятэк антыцел і іх прымяненне ў CAR-T клетачнай тэхналогіі” і “Рэкамбінантныя цытахромы P450 як патэнцыйныя тэрапеўтычныя мішэні”.