Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.04.2012

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 19 красавіка 2012 г. №147 за дасягненне ў 2011 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі занесены:

Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"
Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"
Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні" Рэспубліканскае навуковае даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут аховы раслін"
Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "НВА "Цэнтр" дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Цэнтр" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Эксперыментальны завод "РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі"