Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.07.2019

Адбыўся круглы стол па развіцці транзітнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы

5 ліпеня 2019 г. у НАН Беларусі адбыўся круглы стол на тэму: “Развіццё транзітнага патэнцыялу і мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы” у рамках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мадэратарам выступіў Аляксандр Папкоў, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Расійскай акадэміі навук, Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства эканомікі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў “БАМАП”, вышэйшых навучальных устаноў краіны.

З дакладам “Стратэгічныя напрамкі навукова-метадалагічнага суправаджэння транспартнага супрацоўніцтва на Еўразійскай прасторы” выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі наступны круг праблем:

  • стан і перспектывы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь у сістэме нацыянальнай эканомікі і транспартнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы
  • развіццё транзітнага патэнцыялу і мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы як фактар развіцця эканомікі і фарміравання валавой дабаўленай вартасці
  • пераход на адзіныя прынцыпы тарыфнай палітыкі на транспарце
  • перспектыўныя напрамкі развіцця і эфектыўнага функцыянавання транспартнага комплексу
  • Па выніках работы круглага стала была прынята выніковая рэзалюцыя.