Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.07.2019

Расійская акадэмія навук і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падпісалі рамачнае пагадненне

Расійская акадэмія навук і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі на VI Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі падпісалі рамачнае пагадненне, якое дазволіць вучоным дзвюх краін пашырыць і актывізаваць супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій, космасе і па шэрагу іншых напрамкаў.

Подпісы ў дакуменце паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Прэзідэнт РАН Аляксандр Сяргееў.

У. Гусакоў адзначыў, што ў вучоных акадэмій навук дзвюх краін вельмі шмат сумесных распрацовак, якія неабходна ўкараняць у вытворчасць.

А. Сяргееў растлумачыў, што неабходнасць новай дамовы выклікана тым, што “дзве акадэміі цяпер у сваіх краінах знаходзяцца ў розных статусах. РАН, згодна рэформе 2013 года, была, напрыклад, пазбаўлена кантролю над сваімі інстытутамі. НАН Беларусі – у іх структура акадэміі іншая. У яе паўнамоцтвы па кіраванні навуковымі інстытутамі застаюцца. Такім чынам, мы павінны былі вызначыць у гэтых новых умовах, як мы павінны выбудоўваць супрацоўніцтва”, – сказаў А. Сяргееў. Таксама ён дадаў, што міжакадэмічнае супрацоўніцтва павінна быць драйверам новых навуковых, навукова-тэхналагічных праектаў.

Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі праходзіць штогод пад эгідай Савета Федэрацыі і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Фота Вместе-РФ