Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.08.2019

Беларусь і Узбекістан падпісалі міжведамасны мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій

1 жніўня 2019 г. у Мінску адбыліся афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. У рамках перагавораў абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы эканамічных узаемаадносін, а таксама планы па рэалізацыі сумесных праектаў у галінах машынабудавання, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, транспарту і высокіх тэхналогій.

Па выніках перагавораў адбылося падпісанне пакета дакументаў па супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі на ўзроўні профільных міністэрстваў і ведамстваў у розных сферах. У прыватнасці, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў і міністр інавацыйнага развіцця Узбекістана Ібрахім Абдурахманаў падпісалі міжведамасны мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Фота БЕЛТА