Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.08.2019

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі 15-тысячны кліент заказаў генетычны пашпарт

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі 14 жніўня 2019 г. 15-тысячны кліент заказаў генетычны пашпарт. Яго атрамальнікам стане мінчанка Кацярына Астахава. Кліенту аказалі поўны спектр паслуг па ДНК-акалізе. У дзень звароту юбілейнаму кліенту ўрычылі сертыфікат, памятны падарунак, кветкі і 50-працэнтную зніжку на паслугу. ДНК-пашпарт “юбілейнага” кліента будзе падрыхтаваны на працягу месяца.

Генетычны пашпарт – гэта дакумент, у якім прыводзяцца звесткі пра генетычныя асаблівасці чалавека. Менавіта гены ў большай ступені адказныя не толькі за нашу знешнасць і здольнасці, але і за наша здароўе. Таму вельмі важна вызначыць, да якіх захворванняў у чалавека ёсць схільнасць, асабліва калі яны залежаць не толькі ад генаў, але і ад ладу жыцця. Калі такая схільнасць выяўлена, можна правесці прафілактыку і папярэдзіць хваробу.

У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятехналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі з 2010 года складаюцца генетычныя пашпарты для жыхароў Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Тут праводзіцца тэсціраванне на генетычную схільнасць да сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету, астэапарозу, метабалічнаму сіндрому. Тэсціруюцца і спартсмены для выяўлення спрыяльных і неспрыяльных для спорту генетычных асаблівасцей. Найбольш запатрабаваная паслуга – выяўленне генетычных прычын невыношвання цяжарнасці. Большая частка генетычных пашпартоў выдана жанчынам менавіта з гэтай праблемай. Генетычны аналіз у тым ліку дазваляе вызначыць індывідуальную адчувальнасць да лекаў.

Лабараторыя генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі адзіная ў СНД мае міжнародную акрэдытацыю ў галіне генетычнага аналізу.

Фота В. Ляснова, газета Навука