Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.11.2019

У НАН Беларусі прайшла адкрытая лекцыя аднаго з найбуйнейшых у свеце спецыялістаў па біялагічнай разнастайнасці Антарктыкі

12 лістапада 2019 г. у Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66, к. 216) адбылася адкрытая лекцыя прафесара Пітэра Конвея (Peter Convey), аднаго з найбуйнейшых у свеце спецыялістаў па біялагічнай разнастайнасці Антарктыкі; даследчыка Брытанскай антарктычнай службы, даследаванні навакольнага асяроддзя (British Antarctic Survey, Natural Environment Research Council).

Тэма лекцыі: «Introducing the British Antarctic Survey: structure, science and collaboration» (Брытанская антарктычная служба: структура, навука і супрацоўніцтва).

Даведачная інфармацыя пра лектара прыкладаецца.