Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.12.2019

У НАН Беларусі праходзіць навукова-практычная канферэнцыя “95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы”

12 снежня 2019 г. у 10:00 у ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі “95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы”. Арганізатары форуму – НАН Беларусі, ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (філіял “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі”), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”.

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне праблем і пытанняў сучаснага беларускага кінематографа і шляхоў іх вырашэння. Плануецца абмеркаванне наступных тэм – “Дзяржпадтрымка або прыцягненне спонсараў да ўдзелу ў кінавытворчасці”, “Праблемы падрыхтоўкі маладых кадраў”, “Стварэнне спрыяльных умоў існавання для беларускага кінематографа”, “Пашырэнне паняцця “нацыянальны фільм”, “Стварэнне кінапрадукцыі, якая сама прыцягвае фінансаванне” , “Прыцягненне асігнаванняў для прасоўвання карцін”. У праграму канферэнцыі таксама ўключаны: абмеркаванне прапарцыянальнасці ў развіцці асобных сегментаў кінагаліны, напрыклад, розных відаў кінапрадукцыі – камерцыйнага кіно для масавага гледача, сацыяльна значнага кіно (гістарычнага; заснаванага на літаратурнай класіцы і інш.), дзіцячага кіно, арт-хауса і эксперыментальнага кіно і інш. Не застануцца без увагі спецыялістаў спосабы працы з падрастаючым пакаленнем з выкарыстаннем кінаматэрыялаў, вопыт стварэння духоўна-маральнага кіно для дзіцяча-юнацкай аўдыторыі гледачоў. Будуць абмеркаваны шляхі павышэння канкурэнтаздольнасці мала-і сярэдне-бюджэтнага нацыянальнага кіно, у тым ліку кінапрадукцыі, павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннага дзіцячага мастацкага і анімацыйнага кіно, забеспячэнне кінематаграфічнай разнастайнасці на ўнутраным рынку, развіццё экспарту нацыянальных фільмаў, павышэнне эфектыўнасці пракату нацыянальных фільмаў, у тым ліку за кошт развіцця новых тэхналагічных платформаў і інш.

У ходзе правядзення канферэнцыі 11 снежня 2019 на базе Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” адбыліся майстар-класы запрошаных спецыялістаў па гісторыі і тэорыі кінамастацтва.

Праграма канферэнцыі


Фота С.Дубовік, газета “Навука”