Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.12.2019

Магістранты і выпускнікі Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі ўдастоены ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2019 г. № 237рп “Аб заахвочванні” магістранты і выпускнікі Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі ўдастоены розных узнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У лік пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў увайшлі:

  • Арнатовіч Міхаліна – выпускніца магістратуры
  • Бундзюкова Вікторыя – выпускніца магістратуры
  • Глазаў Ілля – выпускнік магістратуры
  • Гарохава Яўгенія – выпускніца магістратуры
  • Пятроўская Агата – выпускніца магістратуры
  • Сафранчук Кірыл – магістрант
  • Хадасевіч Любоў – магістрант