Рашэннем Бюро Прэзідыума зацверджаны спіс лаўрэатаў конкурсу 100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2019 год. У іх ліку – 10 маладых вучоных.
Сярод лаўрэатаў:
Лаўрэаты штогадовага конкурсу 100 талентаў НАН Беларусі ўключаюцца ў банк даных “100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіруючых кадраў НАН Беларусі. Акрамя таго, яны атрымліваюць аднаразовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым мерапрыемстве на працягу аднаго каляндарнага года з моманту абвяшчэння вынікаў конкурсу. Пры ўмове здавальняючай ацэнкі гадавой справаздачы аб навукова-даследчай, педагагічнай і інавацыйнай дзейнасці лаўрэатам конкурсу выплачваецца штогадовая прэмія ў памеры да 50 базавых велічынь у перыяд уваходжання ў банк даных “100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
Конкурс 100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўпершыню праводзіўся ў 2018 годзе. Яго галоўныя мэты – рэалізацыя мер па прыцягненні і замацаванні таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, стварэнне маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэнне кадравага складу навуковых арганізацый НАН Беларусі, забеспячэнне пераемнасці паміж вучонымі розных пакаленняў. Агульная колькасць маладых вучоных, якія адначасова ўваходзяць у банк даных “100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, не можа перавышаць 100 чалавек. У конкурсе могуць прымаць удзел маладыя вучоныя НАН Беларусі, якія абаранілі кандыдацкую дысертацыю ва ўзросце да 30 гадоў або атрымалі навуковую ступень доктара навук ва ўзросце да 40 гадоў.