Всего:
40425 документов. Показано:
32
А вашы дзеці любяць кефір?
/
Барысенка, Святлана /
Дзіцячае харчаванне, якое мы сёння бачым на паліцах у крамах, — як айчыннай, так і замежнай вытворчасці — абсалютна бяспечнае. Як паведамляюць у Рэспубліканскім кантрольна-выпрабавальным комплексе па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні, айчынная прадукцыя цалкам адпавядае ўстаноўленым нормам не толькі бяспекі, але і якасці. Пра распрацоўкі ў галіне здаровага харчавання распавядаюць загадчык аддзела тэхналогій мясных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Святлана Гардынец і загадчык аддзела біятэхналогій Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Наталля Жабанос.
Источник: Звязда, 16.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и производство,
Наука и общество
Чым вабіць Глыбоччына?
/
Барысенка, Святлана /
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Беларусі Глыбоцкі раён з'яўляецца адным з найбольш індустрыяльна развітых на Віцебшчыне. Экспарт паслуг за 1-е паўгоддзе склаў каля 1,5 млн долараў. На добрым узроўні трымаецца і прафілакторый Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі, распавядае старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат.
Источник: Звязда, 05.09.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Яшчэ менш солі, цукру і тлушчу
/
Барысенка, Святлана /
Да 2030 года плануецца асвоіць і вывесці на рынак новыя прадукты функцыянальнага прызначэння. Змяніць плануецца і харчаванне ў арганізаваных калектывах дзіцячых і школьных адукацыйных устаноў. Асноўныя пытанні ў гэтым кірунку абмяркоўваліся падчас першага міжнароднага кангрэса «Навука, харчаванне і здароўе». Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі Алены Маргуновай, у цэнтры ўвагі аказалася, напрыклад, узбагачэнне харчовых прадуктаў мінеральнымі злучэннямі і вітамінамі. Актуальным пытаннем застаецца ўзаемаразуменне паміж прадпрыемствамі, якія вырабляюць прадукцыю для дзіцячага харчавання, і гандлёвымі арганізацыямі, адзначае загадчыца аддзела біятэхналогій Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Наталля Жабанос.
Источник: Звязда, 23.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАН,
Мероприятия НАН,
Международное сотрудничество
Адчапіцеся ад гамеапатыі!
/
Барысенка, Святлана /
СМІ Расіі паведамілі на пачатку лютага, што Камісія па барацьбе з ілжэнавукай пры прэзідыуме Расійскай акадэміі навук падрыхтавала мемарандум, у якім прапанавала выдаліць гамеапатычныя сродкі з дзяржаўных лячэбных устаноў і спыніць рэкламу аб наяўнасці ў іх лячэбных вартасцяў. Меркаванні на конт альтэрнатыўнай медыцыны выказваюцца розныя. Свой погляд агучвае і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Уладзімір Кульчыцкі.
Источник: Звязда, 11.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Замест вінаграду і персікаў - буракі і цыбуля
/
Барысенка, Святлана /
Недахоп энергіі, якая атрымліваецца з ежай, дэфіцыт спажыўных рэчываў і мікраэлементаў, у тым ліку жалеза, ёду і вітаміну А, а таксама хуткі рост колькасці людзей з лішняй вагой — галоўныя сусветныя праблемы ў дакладах экспертаў апошняй сесіі Камітэта па сусветнай харчовай бяспецы. Пра забяспячэнне харчовай бяспекі ў Беларусі распавядаюць загадчыца сектара харчовай бяспекі Інстытута сістэмных даследаванняў у аграпрамысловым комплексе НАН Беларусі Святлана Кандраценка, генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Зянон Лоўкіс, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Источник: Звязда, 24.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество
Пачынаем з хады на месцы
/
Барысенка, Святлана /
Для нармальнай работы сэрца неабходны няспынны прыток кіслароду, пажыўных рэчываў і вывядзенне прадуктаў распаду. Падчас фізічнай работы абменныя працэсы ў міякардзе павялічваюцца ў 4-5 разоў, а ў спартсменаў высокага класа — у 7. Даследаванні, праведзеныя ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі, паказваюць: калі шкілетныя мышцы ўзмоцнена працуюць, то гэта не толькі не абцяжарвае работу сэрца, а, наадварот, дапамагае яму гнаць кроў па сасудах арганізма.
Источник: Звязда, 02.11.2016
Рубрика: НАН Беларуси
Прадуктам будучыні — больш функцый!
/
Барысенка, Святлана /
Праект Закона «Аб дзіцячым харчаванні» знаходзіцца ў парламенце і, трэба спадзявацца, будзе разгледжаны ў бліжэйшы час. Гэта дапаможа гарантаваць якасць прадукцыі, прызначанай для дзяцей ад нараджэння да школьнага ўзросту, мяркуе распрацоўшчык важнага дакумента — Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні. Генеральны дырэктар цэнтра, доктар тэхнічных навук, прафесар Зянон Лоўкіс, распавядае пра працу сваёй установы.
Источник: Звязда, 13.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАН,
НАН Беларуси
Ад гарбаты з мятай да пушчанскага першаку
/
Барысенка, Святлана /
Каманда журналістаў шукае па краіне найлепшыя прадукты Беларусі, і цяпер гэта была спроба знаёмства з аўтэнтычным алкаголем заходняй часткі краіны — традыцыйным пушчанскім першаком з Белавежскай пушчы. Усе знакавыя і смачныя прадукты, унікальныя гаспадаркі і гісторыі людзей, якія імі зай маюцца, стано вяцца часткай унікальнага праекта, які ствараецца, —гастранамічнай карты «Баржомі». Першым прыпынкам у маршруце сталі Самахвалавічы, Інстытут пладаводства НАН Беларусі, дзе на плошчы ў 286 га спецыялісты выводзяць новыя сарты чарэшні, яблыкаў, вішні, сліў, вінаграду — з чаго толькі не зробіш пладова-ягаднае...
Источник: Звязда, 13.07.2016
Рубрика: НАН Беларуси,
Наука и общество
Што варта рабіць пасля 40 і ад чаго не трэба адмаўляцца пасля 70?
/
Барысенка, Святлана /
Яшчэ ў 2010-м Навукова-практычны цэнтр па харчаванні НАН Беларусі завяршыў трохгадовую праграму па распрацоўцы прадуктаў харчавання для людзей пажылога ўзросту. Прапаноўваліся тэхналогіі, рэцэптуры вытворчасці кісламалочных, мясных, хлебабулачных і іншых вырабаў. Гэтыя прадукты змяшчалі комплексныя ўзбагачаныя сумесі «Даўгалецце». Праведзеныя даследаванні паказалі: унікальныя прадукты вельмі добра ўплываюць на арганізм пажылога чалавека. У ідэале такія прадукты можна было б выпускаць у кожным раённым цэнтры. Аднак іх выраб аказаўся нерэнтабельным — булачка для старых была б даражэйшай за звычайную...
Источник: Звязда, 08.07.2016
Рубрика: НАН Беларуси,
Наука и общество
Страницы: 1 2 3 4 >>